Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Ля Кургана Славы прайшла выстава - выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна таксама прынялі ўдзел

04.06.2021

На выставе ўстаноў дадатковай адукацыі Міншчыны свае працы прадставілі і выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна.

Прайшла яна ў самым сэрцы Мінскай вобласці - ля Кургана Славы.

Усяго больш за 200 удзельнікаў з 31 установы дадатковай адукацыі і школ Мінскай вобласці прапанавалі свае творчыя работы на тэматычнай выставе, якая разгарнулася на імправізаванай пляцоўцы ля Кургана Славы. Ад паменшаных узораў ваеннай тэхнікі, вырабленых хлопцамі, да вытанчаных беларускіх касцюмаў, створаных таленавітымі мадэльерамі - усё гэта можна не толькі ўбачыць, але і набыць. Капыляне прадстаўлялі і ўзоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Майстар-клас праводзіць метадыст Вольга Максіменя

– На нашых стэндах была размешчана фотавыстава «Родныя твары Перамогі», – расказвае непасрэдны ўдзельнік мерапрыемства намеснік дырэктара ЦТДiМ Таццяна Бурак. - Гэта інсталяцыя як нельга лепш распавядае пра нашых гераічных дзядоў і прадзедаў, якімі ганарымся мы, іх нашчадкі. Метадыст установы адукацыі Вольга Максіменя правяла майстар-клас «Мы разам, мы адзіныя», падчас якога ўсе жадаючыя змаглі вырабіць віншавальныя паштоўкі. А кірмаш, дзе былі прадстаўлены вырабы, выкананыя рукамі нашых выхаванцаў, называлася «Наш свет адзіны». Акрамя таго, мы прадстаўлялі і выставу беларускіх народных лялек. Аб'ядналі ж усіх удзельнікаў выставы любоў да творчасці, павага да традыцый народных рамеснікаў, а таксама пачуццё патрыятызму, якое было прадэманстравана яшчэ і ў рамках флэш-мобу. Ля падножжа Кургана Славы больш за 100 чалавек выстраіліся ў фігуру сэрца, заключыўшы ў яе вялікае палотнішча дзяржаўнага сцяга.

4 6 21 34 2

На гэтым праца своеасаблівага горада творчасці і майстэрства пад адкрытым небам не скончыцца, а працягнецца і ў летнія выхадныя дні. У рамках выстаў запланаваны і шэраг акцый.

Дарэчы!

5 і 6 чэрвеня на МК «Курган Славы» будуць праходзіць выставачныя мерапрыемствы, арганізаваныя Мінскай абласной арганізацыяй РДГА «ДТСААФ». Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены спартыўная тэхніка, адкрытыя трэніровачныя заняткі па картынгу, а таксама экспанаты гісторыка-патрыятычнага клуба ваеннай рэканструкцыі «Будзем памятаць». На інтэрактыўнай пляцоўцы будзе праходзіць імітацыя дзеяння артылерыйскага разліку ў баі.

Дзіяна Ткачэнка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы