Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выхаванцы Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната прымалі віншаванні ў Міжнародны дзень абароны дзяцей

04.06.2021

Каб парадаваць выхаванцаў Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната, у Міжнародны дзень абароны дзяцей у гэту ўстанову наведаліся шматлікія госці.

Так, з віншаваннямі і падарункамі да дзяцей прыйшлі прадстаўнікі Белдзяржстраха. Начальнік аддзела медыцынскага страхавання філіяла Белдзяржстраха па Мінскай вобласці Наталля Бондар, дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Капыльскім раёне Мікалай Місючэнка і яго намеснік Аляксандр Васілевіч уручылі дырэктару школы-інтэрната сертыфікат на суму 4000 рублёў, а кожнаму з выхаванцаў індывідуальны падарунак — заплечнік з канцылярскімі прыладамі. Дарэчы, напярэдадні свята Мікалай Уладзіміравіч і Аляксандр Валянцінавіч пабывалі яшчэ і ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Капыльскага раёна. І таксама не з пустымі рукамі - перадалі канцтавары і сертыфікат на суму 7000 рублёў.

- Наша арганізацыя цягам некалькіх апошніх гадоў праводзіць рэспубліканскую акцыю «Белдзяржстрах - дзецям» — патлумачыла Наталля Бондар. - У рамках акцыі мы наведваем так званыя асаблівыя ўстановы адукацыі, якім патрабуецца падтрымка, і дорым сертыфікаты на розныя сумы, якія выдзяляюцца з спецыяльнага фонду. Пры гэтым кожны год накіроўваемся ў розныя раёны. На гэты раз Капыльшчына была абрана невыпадкова. Бо менавіта тут пройдуць два маштабныя мерапрыемствы - Дзень беларускага пісьменства і абласныя «Дажынкі».

З цеплынёй і радасцю сустракалі хлопцы і іншых гасцей, у ліку якіх апынулася старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Крэпская.

Яна павіншавала выхаванцаў школы-інтэрната са святам, а таксама ўручыла сертыфікаты на катанне на поні ў Мінскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па конным спорце. Не абышлося і без салодкіх падарункаў, у якасці якіх Марына Іосіфаўна абрала любімы ласунак усіх дзяцей - марозіва.

Да ініцыятывы далучыліся таксама валанцёры руху «Добрае сэрца» БРСМ. У падарунак дзецям яны прынеслі кнігі.

Не засталіся ў баку ад мерапрыемства і работнікі Капыльскага РАНС.

Фотасесія з роставай лялькай Спасайкай, цікавы аповяд пра прыладу пажарнай машыны з дэманстрацыяй сірэны, пазнавальныя тэматычныя задачы і іншыя сюрпрызы даставілі выхаванцам школы-інтэрната непадробную радасць і асвяцілі іх твары шчаслівымі ўсмешкамі.

Аксана Міхайлоўская

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы