Адбылося знаёмства з гісторыяй в. Браткава і згадка аб знакамітым скарбе каштоўных манет у в. Дзягцяныя.
Успамін аб ваенным мінулым вёскі.
У 1941 г. быў збіты самалёт, па цяперашні час члены экіпажа засталіся невядомымi. На месцы гібелі ў в. Браткава стаіць манумент.
Наведванне музея народнага побыту бібліятэкі-клуба «Наш скарб у нашых руках».
Правядзенне інфармацыйнай гадзіны аб сімволіцы Рэспублікі Беларусь «Прававыя веды».