Мерапрыемства было арганізавана загадчыцай СДК Кацярынай Казак для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту.

На працягу сустрэчы дзеці даведваліся цікавыя факты пра сімвалы сваёй краіны, пра каштоўнасці Беларусі. Сімвалы беларускай дзяржавы — прадмет нашага гонару. Паважаць іх - значыць паважаць сваю краіну, сваю гісторыю, свой народ.


Хлопцы зрабілі для сябе важныя высновы: кожны грамадзянін сваёй дзяржавы павінен быць перш за ўсё патрыётам, паважаць дзяржаўную сімволіку і ведаць гісторыю сваёй краіны.




