Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Адбылося пашыранае пасяджэнне Прэзідыума раённага Савета ветэранаў

08.06.2021

Адбылося пашыранае пасяджэнне Прэзідыума раённага Савета ветэранаў, у якім прынялі ўдзел намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Аляксандр Дубіна, старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Каменка, а таксама старшыні першасных ветэранскіх арганізацый раёна.

У час мерапрыемства быў абмеркаваны ход выканання пастановы дзевятай справаздачна-выбарчай канферэнцыі раённага Савета і заслуханы справаздачы старшынь пярвічных ветэранскіх арганізацый СШ № 3 г. Капыля і ўчастка «Бабоўня» ПУП «ПІК-Лясное» з самотна пражываючымi ветэранамі, а таксама падведзены вынікі работы Савета за мінулы перыяд.

Аляксандру Дубіне падчас дыялогу старшынямі пярвічак быў зададзены шэраг пытанняў, многія з якіх узяты на заметку.

Адным з галоўных момантаў падчас пасяджэння стала абмеркаванне конкурсу сярод першасных ветэранскіх арганізацый раёна. Крытэрамі для ацэнкі стануць, у першую чаргу, патрыятычнае выхаванне і актывізацыя дзейнасці па сацыяльнай і прававой абароне ветэранаў, паляпшэнне іх матэрыяльнага становішча, а таксама выхаванне актыўнасці і грамадзянскай сталасці. У конкурсе чатыры намінацыі - «Клапатлівы сусед», «У авангардзе патрыятычных спраў», «Духоўнасць. Культура. Здаровы лад жыцця» і «Арганізацыя працы першаснай арганізацыі». Вынікі будуць падведзены ў жніўні-верасні.

Агляд-конкурс «Ветэранскае падвор'е-2021» стаў асноўнай тэмай для абмеркавання падчас пасяджэння, бо зусім хутка падыдзе да канца прыняцце заявак (да 15 чэрвеня) і пачнецца выбар лепшых прысядзібных участкаў сярод жыхароў раёна «залатога» ўзросту. Савет ветэранаў вельмі спадзяецца на актыўны ўдзел у гэтым конкурсе!

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы