Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Шматдзетную сям'ю Булдыска са Старыцы ўшаноўвалі на абласным свяце, прысвечаным Міжнароднаму дню абароны дзяцей

08.06.2021

Шматдзетная сям'я Булдыска са Старыцы стала адной з 23 сем'яў педагагічных работнікаў, якіх ушаноўвалі ў г.Дзяржынску на абласным свяце, прысвечаным Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

Свята сабрала больш за 500 дзяцей з усёй Мінскай вобласці, у тым ліку і пецярых дзяцей з нашага раёна. Ацаніць дасягненні юных талентаў можна было на выставах малюнкаў «Летнія матывы» і творчых работ «Дрэва сямейных захапленняў», «Дзяржыншчына любімая і дзіўная», «Юны калекцыянер». А творчыя пляцоўкі, якія працавалі па ўсім парку ў Дзяржынску, здзіўлялі сваёй разнастайнасцю. Незвычайнае і адначасова павучальнае мерапрыемства арганізаваў Дзяржынскі РАНС.

Сям'я Булдыска рада ўдзелу ў свяце і асабліва - ушанаванню

Адмысловымі гасцямі свята сталі шматдзетныя сем'і педагагічных работнікаў цэнтральнага рэгіёна. Іх ушанаванне з уручэннем падарункаў стала фінальным акордам урачыстасці. Сардэчна павіншаваў гэтыя сем'і і дзятву начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко. Выбар сям'і Булдыска быў цалкам апраўданым. Мама, Анастасія Анатольеўна, якая працуе намеснікам дырэктара ў Старыцкай СШ, займае актыўную жыццёвую пазіцыю і з'яўляецца членам абласнога Маладзёжнага савета Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі і старшынёй гэтай жа арганізацыі на раённым узроўні.

- Наша сям'я вядзе актыўны і здаровы лад жыцця – дзеліцца ўражаннямі Анастасія Булдыска. - Разам з мужам Аляксандрам, які працуе ў ААТ «Старыца-Агра», гадуем траіх дзяцей: Ангеліну, Глеба і Маргарыту. Хлопцы вучацца ў мясцовай школе, удзельнічаюць у грамадскім жыцці. Свята нам вельмі спадабалася. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у працы розных інтэрактыўных пляцовак. Але галоўным сюрпрызам дня нас стаў момант ушанавання, калі нашу сям'ю запрасілі на сцэну. Мы вельмі задаволены і ўдзячны за аказаны давер!

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы