Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Своечасовая вакцынацыя ад СОVID-19 стала асноўнай тэмай нарады з кіруючым актывам Капыльскага раёна

08.06.2021

Выступаючы перад прысутнымі, галоўны санітарны ўрач раёна Сяргей Басалыга адзначыў, што з моманту пачатку пандэміі на Капыльшчыне перахварэў кожны дзясяты яе жыхар.

Некаторыя так і не змаглі справіцца з падступным захворваннем... Таму правядзенне вакцынацыі - вельмі неабходны і своечасовы крок на шляху паляпшэння эпідсітуацыі як у раёне, так і ва ўсёй краіне.

– Вакцынацыя фармуе індывідуальную абарону прышчэпленага чалавека, папярэджвае ўзнікненне захворвання, яго цяжкI працяг і неспрыяльны зыход, – падкрэсліў Сяргей Генадзьевіч. - Але калі ахоп насельніцтва будзе менш за 60%, то мы не зможам сфармаваць «калектыўную абарону» і не зможам паўплываць на інтэнсіўнасць распаўсюджвання віруса.

Загадчыца паліклінікай Капыльскай ЦРБ Ларыса Пацяковіч спынілася на асаблівасцях правядзення вакцынацыі.

- Абарона пасля прышчэпкі трымаецца ад 9 месяцаў да 2-х гадоў, - сказала Ларыса Уладзіміраўна. - Згодна з Нацыянальным планам мерапрыемстваў па вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь на 2021-2022 гады, запланаваны чатыры этапы ў правядзенні вакцынацыі супраць COVID-19. Першы прадугледжвае фарміраванне абароны ў медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў, работнікаў сацыяльнай сферы і сферы адукацыі, а таксама дарослых, якія пражываюць ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання. Г. зн. тых, у каго найбольш высокая рызыка заражэння COVID-19 у сілу прафесійнай дзейнасці і іншых умоў. На другім этапе вакцынацыю праводзяць асобам, якія маюць высокую рызыку цяжкай плыні COVID-19: асобам ва ўзросце 60 гадоў і старэй, асобам з хранічнымі захворваннямі. На трэцім этапе будзе праводзіцца вакцынацыя асоб, якія маюць больш высокую рызыку заражэння інфекцыяй COVID-19 у параўнанні з астатнім насельніцтвам. І затым вакцынацыя будзе прапанавана для астатняга насельніцтва, якое не мае вышэйпералічаных рызык. Сёння ў арсенале медыкаў – расійская вакцына Гам-КОВИД-Вак (або «Спадарожнік V») і інактываваная вакцына супраць SARS-CoV-2 (клеткі Веро), Кітай.

Старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык акцэнтаваў увагу на тым, што кіраўнік у адказе за тых, хто працуе побач.

І ён абавязаны паклапаціцца пра здароўе сваіх супрацоўнікаў. Таму першарадная задача начальніка - арганізаваць своечасовую вакцынацыю працоўных калектываў.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы