Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне адбыўся семінар па выкананні правілаў аховы працы

14.06.2021

На Капыльшчыне пытаннем забеспячэння бяспечных умоў працы традыцыйна надаецца пільная ўвага.

Перад вучобай па пажарнай бяспецы

У чарговы раз гэтая важная тэма апынулася на парадку дня семінара, прысвечанага захаванню правілаў аховы працы, а таксама транспартнай і пажарнай бяспецы ў час корманарыхтоўчай кампаніі сёлетняга сезона.

Удзельнікі семінара падчас пасяджэння

На сустрэчу, якая была арганізавана на базе ААТ «Семежава», запрасілі інжынераў па ахове працы, старшыняў першасных прафсаюзных арганізацый і грамадскіх інспектараў сельгаспрадпрыемстваў раёна.

На выставе дэманстраваўся спецыяльны абутак для працоўных

Значнасць правядзення падобных семінараў падкрэсліў першы намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталь Ракевіч:

- Падчас кожнага з перыядаў сельскагаспадарчых работ у гэтым кірунку ўзнікаюць розныя пытанні. Да таго ж, як паказвае практыка, пры правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў у гаспадарках раёна фіксуецца цэлы шэраг парушэнняў, звязаных з выкананнем правілаў аховы працы. Прычым заўвагі лiквiдуюцца часцяком толькі фармальна, а гэта недапушчальна. Забеспячэнне работнікаў спецыяльнай вопраткай і абуткам, а таксама сродкамі індывідуальнай абароны, арганізацыя навучання па пытаннях аховы працы, своечасовая распрацоўка адпаведнай дакументацыі і многія іншыя пытанні, якія тычацца стварэння бяспечных умоў працы, павінны вырашацца аператыўна і ў абавязковым парадку.


На неабходнасці дакладнага выканання патрабаванняў і нормаў бяспекі, выканання заканадаўства па ахове працы акцэнтавала ўвагу прысутных галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Алена Паўлюшчык.

Бо на коне — здароўе, а часам і жыццё людзей. І нарыхтоўка кармоў папярэдняга года - сумны таму прыклад. Так, Алена Міхайлаўна адзначыла, што ў мінулым сезоне ў рэспубліцы падчас корманарыхтоўчай кампаніі загінуў адзін работнік, яшчэ шасцёра атрымалі цяжкія траўмы. Акрамя таго, у 2021-м статыстыка ўжо папоўнілася чарговым няшчасным выпадкам: у Гродзенскай вобласці з-за невыканання тэхнікі бяспекі сур'ёзна пацярпеў механізатар.


Галоўны спецыяліст інспекцыі нагляду і прафілактыкі Капыльскага РАНС Андрэй Мацейка падняў яшчэ адну актуальную праблему — захаванне правілаў пажарнай бяспекі ў перыяд нарыхтоўкі і захоўвання грубых кармоў. У тым ліку ён нагадаў аб адказнасці, якую нясуць кіраўнік гаспадаркі, спецыялісты і іншыя работнікі за парушэнне такіх нормаў і патрабаванняў.

Андрэй Іванавіч акцэнтаваў увагу на тым, што штогод у нашым раёне адбываецца не менш трох выпадкаў узгаранняў зернесклада і сена-сховішчаў. І ў большасці выпадкаў прычынай пажараў выступае праславуты чалавечы фактар, у тым ліку элементарнае невыкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі пры закладцы і захоўванні кармоў. У сувязі з гэтым ён папярэдзіў аб узмацненні кантролю падчас корманарыхтоўчай і ўборачнай кампаній з боку РАНС. Прычым галоўная мэта такіх рэйдаў застаецца ранейшай: не пакараць (хоць у выпадку выяўлення парушэнняў меры прымацца будуць), а, у першую чаргу, папярэдзіць узнікненне здарэнняў.


Больш падрабязную інфармацыю на розных правілах, прадугледжаных заканадаўствам у галіне аховы працы пры нарыхтоўцы кармоў, а таксама пры арганізацыі харчавання і забеспячэнні пітнога рэжыму работнікаў, задзейнічаных у корманарыхтоўчай кампаніі, гаварыла старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Сцяпура.

Сярод іншага, Ірына Станіславаўна заклікала актывізаваць працу грамадскіх інспектараў па ахове працы. Бо многія з устаноўленых парушэнняў, якія пацягнулі няшчасныя выпадкі, маглі быць своечасова выяўлены і ліквідаваны — у прыватнасці, шляхам правядзення грамадскага кантролю.


У ходзе семінара ўласным вопытам арганізацыі працы па выкананні нормаў бяспекі падзяліўся інжынер па ахове працы ААТ «Семежава» Сяргей Лук'янаў.

Даведзеная ім інфармацыя, безумоўна, аказалася карыснай, бо арганізацыя работы па ахове працы ў гаспадарцы знаходзіцца на належным узроўні і можа паслужыць станоўчым прыкладам для іншых сельгаспрадпрыемстваў.

Увагу ўдзельнікаў сустрэчы прыцягнула тэматычная выстава разнастайных матэрыялаў - ад спецадзення, аптэчак, сродкаў пажаратушэння і іншых прадметаў да ўзораў дакументаў па ахове працы. Пазнавальнай стала і практычная частка семінара, падчас якой была праведзена вучоба па выкарыстанні першасных сродкаў пажаратушэння.

Аксана Міхайлоўская

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы