Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльская міліцыя нагадвае: жалезная дарога тоіць небяспеку

17.06.2021

Чыгунка - зручны і запатрабаваны спосаб перамяшчэння, да якога штодня звяртаюцца мільёны людзей.

Але ў той жа час — гэта яшчэ і крыніца павышанай небяспекі. Бо выпадкі атрымання калецтваў, а таксама гібелі людзей, у тым ліку дзяцей і падлеткаў, пад коламі чыгуначнага транспарту нярэдкія.

Як растлумачыў намеснік начальніка Капыльскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Віталь Кажура, для таго, каб пазбегнуць падобных няшчасцяў, часцяком досыць выконваць элементарныя правілы тэхнікі бяспекі пры знаходжанні на чыгуначных шляхах. Бываюць і сітуацыі, калі аб такіх правілах трэба распавесці ў патрэбны момант, каб прадухіліць трагедыю. Так, да прыкладу, пры пераходзе праз чыгуначныя шляхі варта карыстацца пераходнымі мастамі, тунэлямі, пешаходнымі насціламі і пераездамі, звяртаць увагу на наяўнасць паказальнікаў «Пераход праз шляхі» і прыслухоўвацца да падаваемых гукавых сігналаў. Нельга праходзіць па чыгуначным пераездзе пры забараняльным сігнале святлафора або пераязной сігналізацыі незалежна ад становішча і наяўнасці шлагбаўма. Забаронена на станцыях і перагонах падлазіць пад вагоны і пералазіць праз аўтасчэпкі для праходу праз шлях, хадзіць па чыгуначных шляхах на станцыях і перагонах, а таксама ездзіць на дахах і падножках вагонаў, пераходных пляцоўках і ў тамбурах, а таксама на грузавых цягніках. Акрамя таго, нельга пакідаць дзяцей без нагляду на пасадачных платформах і ў вагонах, знаходзіцца на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення. Знаходзячыся на платформе ў чаканні цягніка, нельга ладзіць рухомыя гульні і іншыя забавы - фота ці відэаздымку - з выхадам на чыгуначны шлях.

Варта памятаць аб тым, што цягнік адразу спыніць немагчыма. Бо склад, які ідзе з хуткасцю 100-120 км/г, за адну секунду пераадольвае адлегласць у 30 метраў. У той жа час пешаходу для таго, каб перайсці чыгуначны шлях, патрабуецца не менш пяці-шасці секунд. Каб пазбегнуць паразы электрычным токам нельга залазіць на дахі вагонаў — у кантактнай сетцы высокае напружанне. Па гэтай жа прычыне не варта падымацца на апоры і спецыяльныя канструкцыі кантактнай сеткі, паветраныя лініi і штучныя збудаваннi а таксама дакранацца да токаводнага абсталявання пад вагонамі пасажырскіх складаў і электрацягнікоў.

Пазбегнуць бяды дазволіць і захаванне шэрагу іншых правілаў. Сярод іх — забарона на пераход праз чыгуначныя пуці перад блізка ідучым цягніком, калі адлегласць да яго менш за 400 метраў. Праходзячы праз шлях адразу ж пасля праходу цягніка аднаго кірунку, неабходна пераканацца ў адсутнасці руху складу сустрэчнага кірунку. Нельга бегчы па платформе побач з вагонам прыбываючага або адыходзячага цягніка, а таксама знаходзіцца бліжэй за два метры ад краю платформы ў час праходжання цягніка без прыпынку. Забаронены накладанне на рэйкі старонніх прадметаў, закідванне цягнікоў камянямі і іншыя супрацьпраўныя дзеянні, так як яны могуць пацягнуць за сабой пашкоджанне чыгуначнай тэхнікі і гібель людзей.

Варта памятаць, што любое старонняе ўмяшанне ў дзейнасць чыгуначнага транспарту незаконна і цягне за сабой крымінальную і адміністрацыйную адказнасць. Пры гэтым за парушэнне дзецьмі правілаў бяспекі адказваць прыйдзецца іх бацькам.

Аксана Міхайлоўская

Фота з адкрытых інтэрнэт-крыніц

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы