Гэта асаблівая дата ў беларускай гісторыі. Паўсюдна ў краіне ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінуўшых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод.
80 гадоў прайшло з пачатку гэтай страшнай падзеі, але час не ў сілах супакоіць нашу памяць, паменшыць смутак - настолькі глыбока ўвайшла вайна ў лёсы беларусаў, закрануўшы сэрцы і душы не толькі яе непасрэдных удзельнікаў, але і іх нашчадкаў.
У 12.00 пройдзе Усебеларуская хвіліна маўчання. Усіх запрашаюць да яе далучыцца - задумацца і ўспомніць пра тых, хто аддаў жыцці за нашу мірную сучаснасць і будучыню. Ушанаваць памяць герояў кожны можа ў сябе дома, у шляху або на працоўным месцы.