Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Лекар ультрагукавой дыягностыкі (загадчык) кабінета УГД Капыльскай ЦРБ Кацярына Місевіч — аб асаблівасцях прафесіі

21.06.2021

Сёння апараты УГД - добрая падмога пры пастаноўцы правільнага дыягназу.

І асабліва важна, каб спецыяліст, які працуе за сучаснай тэхнікай, быў адукаваным і добрасумленным. Такім, якім і з'яўляецца ўрач ультрагукавой дыягностыкі (загадчык) кабінета УГД Кацярына Місевіч.

Добрай падставай сустрэцца і пагаварыць аб асаблівасцях прафесіі з Кацярынай Місевіч стала блізкае свята.

- Кацярына Аляксандраўна, чаму Вы выбралі прафесію медыка? - задаю суразмоўніцы традыцыйнае пытанне.

- Каб адказаць, трэба крыху зазірнуць у дзяцінства. Я нарадзілася ў Бабоўнi, і таму годным узорам для пераймання заўсёды быў лекар мясцовай участковай бальніцы, а пасля рэарганізацыі загадчык амбулаторыі Сцяпан Сцяпанавіч Ёрш і яго жонка лекар агульнай практыкі Марыя Мечыславаўна. Прыклад іх дружнай сям'і і поўнай самааддачы любімай справе і падштурхнуў мяне да выбару сцежкі медыка. Да таго ж біялогію ў Лясноўскай сярэдняй школе, дзе я вучылася, выкладала выдатны педагог Надзея Канстанцінаўна Караленка. Таму мне было лёгка выбраць профільныя прадметы, вывучыць іх і паступіць у Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт.

Для Кацярыны Місевіч галоўнае - убачыць чалавека знутры

- Як пачынаўся Ваш прафесійны шлях?

- Пасля заканчэння, атрымаўшы спецыяльнасць тэрапеўта, я вярнулася на Капыльшчыну. Першае месца працы - Цімкавіцкая ўчастковая бальніца. А праз год мне прапанавалі прайсці перападрыхтоўку як УГД-дыягност. Гэтую спецыяльнасць я атрымлівала ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. І вось з 2009 года працую як лекар ультрагукавой дыягностыкі. Некаторы час даводзілася сумяшчаць з працай у тэрапеўтычным аддзяленні. Там вельмі добры калектыў і загадчык Аксана Мінчэня.

- Ці падабаецца Вам спецыяльнасць лекара ультрагукавой дыягностыкі?

- Так, гэта цікава - бачыць чалавека знутры. Але адначасова і разумееш, якая высокая адказнасць, бо ад выніку маёй працы залежыць правільнасць пастаноўкі дыягназу, а значыць, і лячэнне чалавека.

- Хто з калег дапамагаў Вам асвойваць асновы прафесіі?

- Мне дапамагаў лекар Анатоль Уласавец, які тады працаваў на УГД, а сёння з'яўляецца лекарам-эндаскапістам эндаскапічнага кабінета (загадчыкам). Шмат ездзіла ў Мінскую абласную бальніцу на кансультацыі. Заўсёды гатова адказаць на любыя пытанні і лекар функцыянальнай дыягностыкі (загадчык) кабінета функцыянальнай дыягностыкі Ірына Гулевіч. Побач са мной працуюць выдатныя лекары - Максім Юбко і Ліна Працкевiч, медсёстры Сняжана Рымашэўская, Людміла Паўлюшчык, Таццяна Мяцельская. І сёння я ўжо сама дапамагаю калегам. Маім першым вучнем стала лекар УГД Юлія Уласовіч.

- Даследаванне якіх органаў Вам даводзіцца рабіць?

- Мы выконваем даследаванне органаў брушной поласці і нырак, сасудаў (брахеацэфальных і сасудаў ніжніх канечнасцяў), сэрца, мяккіх тканін, лімфавузлоў. Для мяне лягчэй зрабіць УГД сэрца, як гэта ні дзіўна. Гэта цікавей, а складаней праводзіць даследаванне сасудаў.

- Кацярына Аляксандраўна, Вам даводзіцца «глядзець» і дарослых, і дзяцей. З кім працаваць лягчэй?

- У дзяцей выразней малюнак, усе органы бачны лепш. Але часам іх прыходзіцца ўгаворваць, таму што хлопчыкі і дзяўчынкі баяцца, яны не разумеюць, што з імі будуць рабіць. А вось мужчыны і жанчыны да УГД ставяцца спакайней, але ў сілу ўзроставых асаблівасцей глядзець іх складаней. І, калі шчыра, я магу не ўспомніць прозвішча чалавека або яго твар, але памятаю яго «знутры», г.зн. яго ўльтрагукавую карцінку. Таму што я як бы знаёмлюся з пацыентам адтуль, знутры.

Дыяна ТКАЧЭНКА

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы