Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы маладзёжнага праекта «Падары нованароджанаму вышыванку»

02.07.2021

Напярэдадні Дня Незалежнасці па ўсёй краіне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы маладзёжнага праекта «Падары нованароджанаму вышыванку».

1 ліпеня на Капыльшчыне віншаванні прымала сям'я Бізевых з аграгарадка Быстрыца. Маладыя бацькі Давід і Ангеліна свайго першынца назвалі - Уладзіслаў.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ў будынку Блеўчыцкага сельскага выканаўчага камітэта шчаслівых бацькоў віншавала начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Вікторыя Траяновіч.

- Нараджэнне дзіцяці - гэта не толькі важная і незабыўная падзея кожнай сям'і, але і вялікая адказнасць у яго выхаванні, як годнага грамадзяніна роднай Беларусі. А для дзіцяці гэты дзень - пачатак вялізнага і нязведанага шляху, выключна індывідуальнага, а для бацькоў і сваякоў - працяг роду, змена пакаленняў.

Першы сакратар Капыльскага раённага камітэта ГА «БРСМ» Вольга Сцяпанава ўручыла маладой сям'і для малога ў падарунак вышыванку з беларускім нацыянальным арнаментам.

Кіраўнік спраў сельвыканкама Вольга Пяцігорац таксама павіншавала і ўручыла падарункі маладым бацькам.

- Шчыра, ад душы, віншуем са шчаслівым падзеяй - з шчасным нараджэннем жаданага сыночка! Жадаем, каб нованароджаны малы рос вясёлым, здаровенькім здаравяком, разумным, дастаўляў велізарную радасць бацькам і стаў вашай надзейнай апорай і гонарам! - адзначыла Вольга.

Маладыя бацькі - Давід і Ангеліна ніколькі не чакалі, што ў гэты выдатны, цёплы дзень іх будуць настолькі ўрачыста віншаваць з важнай у жыцці падзеяй.

- Для мяне гэта было дзіўна і нечакана, - сказала маладая мама, - Нам вельмі прыемна, што наш Уладзіслаў ужо ў такім маленькім узросце апынуўся ў цэнтры ўвагі і атрымаў сваё першае адзенне ў выглядзе вышыванкі з нацыянальным арнаментам!

2 7 21 38

Наталля Давыдзенка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы