Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім раёне актыўна вядзецца падрыхтоўка збожжаўборачнай тэхнікі да жніва

07.07.2021

Сярод мноства задач, якія вырашаюць кіраўнікі, спецыялісты і механізатары напярэдадні жніва, асноўнай з'яўляецца падрыхтоўка збожжаўборачнай тэхнікі.

Яе праверку ажыццяўляюць начальнік аддзела раслінаводства, жывёлагадоўлі і механізацыі райсельгасхарча Уладзімір Коваль і галоўны дзяржаўны інспектар па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання гэтага ж ўпраўлення Валерый Прахараня. Для таго, каб своечасова ўбраць хлеб, у раёне маецца 128 збожжаўборачных адзінак — гэта камбайны розных мадыфікацый. Характэрна, што 85% - айчыннай вытворчасці. Таксама да пачатку ўборкі ў раён паступяць тры высокапрадукцыйных збожжаўборачных камбайна КЗС–2124 вытворчасці ААТ «Гомсельмаш».

Гатоўнасць тэхнікі ў механізатара Дзмітрыя Бабені правяраюць Уладзімір Коваль і Валерый Прахарэня

- Працэс падрыхтоўкі да ўборачнай пачаўся загадзя — кажа Уладзімір Коваль. - Грунтоўна правяраецца тэхніка, вырашаецца пытанне з працоўнымі кадрамі. У некаторых гаспадарках экіпаж складаецца з двух чалавек: старэйшы трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці і памочнік. Ёсць сямейныя экіпажы, а ёсць гаспадаркі, у якіх не адзін год працуюць па адным. Гэта, вядома, не новыя людзі, проста спецыялістаў перасаджваем на іншую тэхніку. Згодна з распараджэннем райвыканкама, з іншых арганізацый прыцягнута 11 трактарыстаў-машыністаў, якія прымуць удзел у жніве. Сярод іх — прадстаўнікі ЖКГ, кааппрама, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, БРСМ, райаграсервіса, аўтапарка № 21 і інш.

- Вялікую падтрымку сельскагаспадарчым арганізацыям раёна ў набыцці запчастак аказала ААТ «Мінскаблаграсэрвіс» — удакладняе Валерый Прахараня. - Падаваліся яны ў доўг на суму каля 1 млн рублёў пад ураджай 2021 года. Садзейнічанне аказаў і Белаграсэрвіс. Сур'ёзны капітальны рамонт кормаўборачных камбайнаў ажыццявіў Капыльскі райаграсэрвіс. За рамонтны перыяд 2020-2021 гг. праз арганізацыю прайшло 28 збожжаўборачных камбайнаў. Варта адзначыць, што ўсе гаспадаркі дастаткова адказна паставіліся да падрыхтоўкі тэхнікі. У ліку лепшых - ААТ «Праснакі», «Капыльскае», «Семежава», «Ціміразеўскі», «Піянер-Агра».

Тэмпы падрыхтоўкі тэхнікі да ўборачнай кампаніі ў ААТ «Капыльскае» значна высокія. Сёлета на ўборцы збожжавых і зернебабовых тут будзе задзейнічана 15 камбайнаў. У машынна-трактарным парку, размешчаным у в. Навасёлкі, на ўсю моц кіпіць праца. Памочнік камбайнера Віталь Дылеўскі працуе, закасаўшы рукавы:

- Другі сезон працую я разам з Алегам Касцюковым на збожжаўборачным камбайне GS12A1. Рамонт ужо скончылі, засталося ўшчыльніць і правесці якасна рэгуляванне, таму што ў далейшым будзе праводзіцца прыёмка збожжаўборачнага камбайна на атрыманне допуску да ўборачнай. Таму ўсе старанна і якасна правяраем.

Рэгуляванне камбайна ажыццяўляе Віталь Дылеўскі

Старшы камбайнер Анатоль Лобан рыхтуе да адказнай працы камбайн КЗС-1218:

- Цяпер вырабляецца замена транспарцёра і нахільнай камеры. Для мяне гэта ўборачная трынаццатая па ліку. З практыкі адзначу, што ўсякае бывае ў полі, але калі якасна адрамантаваць тэхніку перад уборкай, то і паломак менш.

- Цяпер я задзейнічаны на нарыхтоўцы кармоў, але ў вольны час разам з памочнікам Дзмітрыем Бабенем падрыхтоўваем Lexion 540. Разам будзем працаваць другі сезон. Праца падабаецца, усё зладжана атрымліваецца: летась намалацілі 1680 тон збожжа - гэта трэці паказчык па гаспадарцы. Сёлета пастараемся яго палепшыць. Па прагнозах спецыялістаў, гэты ўраджай будзе не горш леташняга, галоўнае, каб надвор'е і тэхніка не падвялі.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы