Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Разам з усёй краінай Капыльшчына адсвяткавала Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

07.07.2021

Разам з усёй краінай Капыльшчына адсвяткавала Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 77-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта ўрачыстасць - адна з духоўных складнікаў нацыі, сімвал адзінства нашага народа, аснова міру і стабільнасці на беларускай зямлі.

Урачысты мітынг, цырымонія ўскладання кветак і вянкоў ля помніка воінам-вызваліцелям у райцэнтры па сваёй эмацыйнасці, несумненна, сталі ключавымі падзеямі свята. Гэтыя моманты кожны змог адчуць і зразумець, што мы, беларусы, адзіны народ. З удзелам прадстаўнікоў раённай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, жыхароў і гасцей горада тут быў дадзены старт святочным мерапрыемствам, прымеркаваным да Дня Незалежнасці.

Удзельнікі мітынгу

Мерапрыемства адкрыў старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык. Ён павіншаваў землякоў са святам, пажадаў усім прысутным моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту.

- Сёння, у светлы святочны дзень, мы нізка схіляем галовы перад мужнасцю і гераізмам тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу свабоду і незалежнасць, - адзначыў кіраўнік раёна. - Кожны з нас па-свойму адчувае прыналежнасць да дзяржавы і народа, гістарычных здзяйсненняў і подзвігаў продкаў. Абавязак кожнага беларуса - берагчы мір на нашай зямлі, свята захоўваць традыцыі свайго народа, прымнажаць дабрабыт краіны.

З прывітальным словам таксама выступілі старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Каменка, начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў падпалкоўнік Сяргей Маргалік. Ад маладога пакалення слова было прадастаўлена навучэнцы СШ № 2 г. Капыля Ульяне Дубовік:

— Мы — нашчадкі тых, хто загінуў, абараняючы родны край. Подзвіг нашых суайчыннікаў заўсёды быў і будзе прыкладам для многіх пакаленняў. Мы памятаем і ўшаноўваем усіх, хто цаной уласнага жыцця адстаяў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

Разам з капылянамі светлае свята падзялілі таксама госці з пабрацімскага Арэнбургскага раёна Расійскай Федэрацыі. Гэта Раіса Аўчыннікава і Надзея Дзянісава, унучкі малодшага сяржанта Касаткіна Пятра Васільевіча, які загінуў 1 сакавіка 1944 года, вызваляючы Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

- Нам прыемна сёння быць на капыльскай зямлі, - кажа Раіса Пятроўна. - Вялізнае прывітанне вам з Арэнбургскай зямлі! У вёсцы Мармовічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці знойдзена магіла нашага дзядулі. Да гэтага была толькі пахаванка з Беларусі, але месца пахавання не пазначана. Вялікую дапамогу ў пошукавай працы нам аказалі старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк і настаўнік гісторыі СШ № 2 г. Капыля Аксана Максіменя. Напярэдадні 3 ліпеня мы разам з сястрой наведалі пахаванне. Гэта падзея зрабіла на нас незгладжальнае ўражанне, бо мы выканалі запаветную мару нашай мамы і цяпер ведаем, куды ўскласці кветкі ў памяць пра дзядулю. Жадаем усім беларусам вялізнага шчасця, здароўя, поспехаў і росквіту!

Удзельнікі мітынгу схіляюць галовы падчас хвіліны маўчання, пасля чаго да падножжа помніка ўскладаюць вянкі і кветкі, дэманструючы: памяць жывая - ніхто не забыты, нішто не забыта. Ваеннаслужачыя вайсковай часці 30 асобнай чыгуначнай брыгады г. Слуцка ўшанавалі памяць герояў збройным трохразовым залпам.

Уражаннямі падзяліўся ляснічы Капыльскага лясніцтва Юрый Малей, які прыйшоў на мітынг разам з дочкамі Аняй і Дашай:

- Гэта ўсенароднае свята, наша слаўная гісторыя. І мы павінны яе ведаць. Мае дочкі яшчэ маленькія, але я ўжо распавядаю ім пра гераізм і бясстрашнасць абаронцаў Айчыны, якія верылі ў перамогу, мужна змагаліся дзеля міру на зямлі.

Ляснічы Капыльскага лясніцтва Юрый Малей разам з дочкамі Дар'яй і Ганнай ускладае кветкі да помніка воінам-вызваліцелям

Далей святочныя мерапрыемствы сканцэнтраваліся ў зоне адпачынку, дзе была прадстаўлена тэматычная праграма «З любоўю да роднага краю». Працавалі шматлікія пункты грамадскага харчавання і гандлёвыя пункты. Сваімі вырабамі, сувенірамі і эксклюзіўнымі працамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці на выставах-продажах радавалі майстры народнага клуба «Скарбонка» і раённага цэнтра ткацтва. Вялікую цікавасць у падрастаючага пакалення выклікалі выставы раённага краязнаўчага музея і раённай цэнтральнай бібліятэкі ім. А. Астрэйка.

Ля выставы раённага краязнаўчага музея

Свае вырабы дэманструюць майстры народнага клуба «Скарбонка» і раённага цэнтра ткацтва

Самыя маленькія таксама не засталіся без увагі. Супрацоўнікі Капыльскага РАНС прапаноўвалі дзятве прымерыць поўны касцюм пажарнага, залезці ў машыну МНС. Хлапчукі і дзяўчынкі гарэзавалі на атракцыёнах, ласаваліся папкорнам і салодкай ватай, а таксама рабілі аквагрым. Аматараў здаровага ладу жыцця на спартыўнае свята запрашаў раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр.

Здымак на памяць з супрацоўнікам РАНС

Увечары ў зоне адпачынку адбыўся эстрадны канцэрт.

Парадавалі гледачоў майстэрскім выкананнем нашы самыя вядомыя папулярныя артысты і калектывы ўстаноў культуры Капыльшчыны. Кожны нумар выклікаў шквал апладысментаў гледачоў, многія з якіх і самі не змаглі выстаяць на месцы. У 22.55 капыляне і госці горада далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Праспяваем гімн разам!». Завяршылася святкаванне Дня Незалежнасці танцавальнай праграмай пад адкрытым небам.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы