Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Спаса-Узнясенскі храм Капыля прымаў абраз Божай маці «Замілаванне»

07.07.2021

Пад урачысты звон вакол царквы прыхаджане Капыльшчыны здзейснілі хросны ход з абразом Найсвяцейшай Багародзіцы, пасля чаго пратаіерэй Сергій Чарны правёў малебен з Акафістам Божай Маці.

Кароткую гісторыю абраза распавёў Юрый Шышко, які ўжо 20 гадоў суправаджае абраз Божай Маці «Замілаванне». Ён з'яўляецца арганізатарам і кіраўніком хросных хадоў, якія здзяйсняюцца з гэтым абразом.

- Гэтая святыня належыць да адмысловага iзводу «Замілавання», дзе Маці Божая намалявана без немаўля, з малітоўна складзенымі на грудзях рукамі. Да гэтага ж iзводу належыць Серафіма-Дзівееўскі абраз Багародзіцы, вядомы як келейны вобраз Серафіма Сароўскага. Фотакопію менавіта гэтага абраза ўбачыла ў краме жанчына па імі Наталля на старым календары, які прадаўцы збіраліся выкінуць. Каб не дапусціць знявагі абраза Багародзіцы, жанчына купіла каляндар і, выразаўшы з яго малюнак, павесіла на сцяну. А 2 лістапада 1998 г. папяровы, нават не асвячоны абраз заміраточыў. Пры гэтым на адваротным баку сам сабой праступіў яшчэ адзін вобраз Найсвяцейшай Дзевы. Гэта ікона адзіная ў свеце, на якой выявілася нерукатворнае аблічча Маці Божай і аблічча Ісуса Хрыста Турынскай плашчаніцы. Абраз апрануты рызай у Софрына з двух бакоў у выглядзе ступні Маці Божай.

Хросны ход ўзначаліў Сергій Чарны (у цэнтры)

Распавядаючы аб значнасці іконы, протаіерэй Сергій Чарны дапоўніў:

- Маці Божая мае асаблівае значэнне для хрысціяніна і для царквы, таму што шанаванне Найсвяцейшай Багародзіцы распасціраецца да глыбіні стагоддзяў. Абраз, прывезены ў Спаса-Вазнясенскі храм нашага горада, - дакладная копія, якая была яўлена ўжо ў наш час на Бранскай зямлі на мяжы трох дзяржаў. Гэты абраз называецца міраточачым, таму што такi цуд здзяйсняецца выцяканнем мiра. Сёння мы маем магчымасць памаліцца Божай Маці перад гэтай святыняй, каб свет Божы жыў у душах нашых, а калі будзе мір у душы, значыць будзе мір і вакол.

Сваімі ўражаннямі падзялілася і прыхаджанка Людміла Касцюк:

- У свой час мы наведалі Дзівееўскі манастыр, і я вельмі рада, што здалёк да нас, у наша мястэчка, «прыехаў» абраз Прасвятой Багародзіцы «Замілаванне». Ласка Божай Маці праз гэты абраз выяўляецца ў мностве цудаў - у малітвах перад гэтым абразам, у мностве вылячэнняў і прасвяднай дапамогі.

А Дар'я Чырко адзначае:

- Мяне перапаўняюць эмоцыі, гэта вельмі натхняе. Вельмі хочацца, каб у людзей усё было добра і каб усе былі здаровы. Мiру і ласкі!

Наталля Давыдзенка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы