Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім раёне адзначылі Купалле

09.07.2021

У ноч з 6 на 7 ліпеня Капыльшчына адзначала Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.

У гэтую казачна-таямнічую ноч у зоне адпачынку адбывалася мноства дзіўных падзей. Кожная легенда і паданне ў ноч на Івана Купалу маюць свой каларыт, які вельмі цікавы і важны для нашай моладзі. І супрацоўнікі раённага цэнтра традыцыйнай культуры, і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці ад Грозаўскага сельскага дома культуры «Весялухі» для жыхароў Капыльшчыны падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне «Магічная купальская ноч».

Вядучымі мерапрыемства былі Няптун (Вячаслаў Курчык) і Алена-Прыгажуня (Людміла Давідоўская). Мерапрыемства суправаджалася шматлікімі музычнымі паўзамі, конкурсамі, у якіх удзельнічалі госці свята і за гэта атрымлівалі падарункі.

Пасля прадстаўлення ўсе прысутныя пайшлі да купальскага вогнішча, дзе спалілі пудзіла ведзьмы, якую называлі «Мара». Сутнасць абраду –знішчэнне ўвасаблення зла.

На Купалле дзяўчаты праводзілі шмат абрадаў: варажба на будучае (пускалі па вадзе купальскія вянкі), спявалі абрадавыя песні і вадзілі карагоды. Пасля чаго маладыя пары шукалі «папараць-кветку». На гэтым свяце яе знайшлі Крысціна і Яўген, якія атрымалі шчырыя віншаванні і салодкі падарунак.

А танцавальная праграма, дзе і маладыя, і сталыя жыхары Капыльшчыны змаглі ўдосталь натанцавацца, была падрыхтавана раённым цэнтрам культуры.

Свята Купалле ў гэты цёплы вечар атрымалася надзвычай цікавым і вясёлым. Усе прысутныя былі задаволены мерапрыемствам. Маргарыта Уткіна з г. Апаціты Мурманскай вобласці падзялілася сваімі ўражаннямі:

– Мы каждый год бываем здесь на празднике. Нам очень нравится Купалье, и дети очень довольны, ждут его с нетерпением. В следующем году обязательно приедем на это мероприятие!

Ураджэнка Капыля Аксана Тамашэня, якая апошні час жыве ў г. Люберцы Маскоўскай вобласці, адзначыла:

– Мы каждый год приезжаем к родителям в этот маленький городок и, конечно же, не забываем о его красочных праздниках. Вот и сегодня мы с сыном Севой с огромным удовольствием пришли посмотреть на костер, послушать веселую музыку и, конечно же, потанцевать.

А маленькі Сева дадае:

– Больше всего мне нравится то, как сжигают куклу на костре. А еще батуты, горки и концерт.

Наталля Давыдзенка

Источник http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы