Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Як абараніцца ад «кавiда» і каму трэба рабіць прышчэпкі? На гэтыя і іншыя пытанні адказаў галоўны ўрач Капыльскай ЦРБ

09.07.2021

На жаль, падступны каранавiрус нікуды не дзеўся. І хоць на вуліцах усё радзей сустрэнеш людзей у ахоўных масках, правілы бяспекі ніхто не адмяняў.

Як абараніцца ад «кавіда» і каму трэба рабіць прышчэпкі? На гэтыя і іншыя пытанні адказы дае галоўны ўрач Капыльскай ЦРБ Сяргей ПАЦЕЙКОВIЧ.

- Сапраўды, напэўна з-за цёплага летняга надвор'я мы крыху расслабіліся, - разважае Сяргей Уладзіміравіч. - Але рабіць гэтага зусім не варта, так як цяпер назіраецца нязначны рост захворвання. Хоць у цэлым сітуацыя ў раёне стабільная. Аднак не трэба чакаць, пакуль падхопіш інфекцыю, а трэба прышчапіцца. Бо толькі так бяспечна можна сфармаваць імунітэт.

- Колькі ўжо чалавек у нашым раёне атрымала вакцыну?

- На 2 ліпеня 2021 года прышчапілася 13,3% насельніцтва Капыльскага раёна. Гэтая лічба некалькі вышэй, чым па вобласці. З тых, хто найбольш даражыць сваім здароўем, трэба адзначыць медработнікаў, з якіх правакцынаваліся 85%.

- Сяргей Уладзіміравіч, чаму ставіцца задача ахапіць вакцынацыяй як мага больш насельніцтва ўсіх краін, але не менш за 60%?

- Згодна з Нацыянальным планам мерапрыемстваў па вакцынацыі супраць COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь на 2021-2022 гады, плануецца ахапіць прышчэпкамі не менш за 60% насельніцтва як краіны ў цэлым, так і ў кожным рэгіёне. Таму што калі ахоп насельніцтва будзе менш за 60%, то мы, найбольш верагодна, не зможам сфармаваць «калектыўную абарону» і не зможам паўплываць на інтэнсіўнасць распаўсюджвання віруса.

- Ці трэба прышчэпленым выконваць меры сацыяльнага дыстанцыяваньня, насіць маску ў грамадскіх месцах, вытрымлiваць сацыяльную дыстанцыю, праводзіць гігіену рук і іншыя?

- Надзвычай важна, каб усе, хто пройдзе вакцынацыю, працягвалі выконваць сацыяльнае дыстанцыяванне, г.зн. выкарыстанне сродкаў абароны органаў дыхання, мыццё рук і пазбягалі месцаў з вялікай колькасцю людзей і іншыя. Таму што пакуль «калектыўная абарона» не сфармавана і вірус актыўна цыркулюе, захоўваецца пэўная рызыка захворвання прышчэпленых. Яны могуць захварэць у няцяжкай форме захворвання, працягваць весці актыўны лад жыцця (ездзіць на працу, вучобу, выкарыстоўваючы грамадскі транспарт і іншае). Але пры гэтым будуць крыніцамі інфекцыі для іншых людзей, якія пакуль не паспелі атрымаць вакцыну. А таксама для тых людзей, якія не змогуць атрымаць вакцынацыю з-за свайго захворвання (напрыклад, анкалагічных і іншых захворванняў не ў стадыі рэмісіі). Нам, прышчэпленым, неабходна паклапаціцца пра гэтых людзей да таго часу, пакуль «калектыўная абарона» не будзе сфарміравана.

- Можна і ці трэба рабіць прышчэпку ад COVID-19 тым, хто ўжо перахварэў каранавiруснай інфекцыяй?

- У асоб, якія перанеслі COVID-19, захоўваецца рызыка паўторнага інфікавання. І калі ў першыя некалькі месяцаў пасля перанесенай інфекцыі гэты рызыка дастаткова нізкая, то ў наступныя месяцы яна значна павялічваецца. Выпадкі паўторнага захворвання рэгіструюцца, у тым ліку і ў нашай краіне. Вакцынацыя можа быць пачата пасля поўнага выздараўлення пасля перанесенага COVID-19. Калі захворванне перанесена, то па рашэнні ўрача прышчэпку мэтазгодна правесці праз 1-4 тыдні пасля выздараўлення. Але ўлічваючы, што 3-6 месяцаў постінфекцыйны імунітэт найбольш верагодна забяспечыць абарону ад паўторнага захворвання, можна адкласці пачатак вакцынацыі на гэты перыяд.

Тым, хто перанёс раней COVID-19 гэтак жа, як і тым, хто не сутыкаўся з узбуджальнікам гэтай інфекцыі, неабходна рабіць прышчэпкі. Вакцынацыя забяспечыць больш доўгую і паўнавартасную абарону ад наступнага заражэння.

– Колькі прышчэпак трэба зрабіць, каб сфармавалася абарона?

- Паводле інструкцыі да вакцыны Гам-КОВИД-Вак вакцынацыю праводзяць у два этапы: спачатку кампанентам I у дозе 0,5 мл, затым, праз 3 тыдні - кампанентам II у дозе 0,5 мл. Эфектыўнасць вакцынацыі з выкарыстаннем вакцыны Гам-КОВИД-Вак складае прыкладна 92% (у папярэджанні заражэння вірусам SARS-CoV-2) і 100% (у папярэджанні цяжкіх форм захворвання). Г.зн. 92 прышчэпленых з 100 атрымаўшых прышчэпкі не захварэюць COVID-19 у выпадку сутыкнення з узбуджальнікам інфекцыі. Астатнія 8 прышчэпленых, у сілу індывідуальных асаблівасцяў, могуць захварэць, але захворванне не будзе працякаць цяжка і мець рызыку неспрыяльнага зыходу. Паводле інструкцыі, да інактывіраванай вакцыны супраць SARS-CoV-2 (КНР) схема вакцынацыі ўключае ўвядзенне двух доз з інтэрвалам 21-28 дзён. Аб'ём кожнай дозы складае 0,5 мл.

Эфектыўнасць вакцынацыі з выкарыстаннем дадзенай вакцыны складае больш за 70% (у папярэджанні заражэння вірусам SARS-CoV-2).


ПАМЯТКА

Як не заразіцца ў гарачае надвор'е

■ часцей мыйце рукі, выкарыстоўвайце антысептыкі, а таксама шануйце рэспіраторны этыкет;

■ не забывайце аб сацыяльным дыстанцыяваннi: адлегласць прыкладна 1-1,5 метра;

■ выкарыстоўвайце маску там, дзе шмат людзей. Мяняйце яе праз 2 гадзіны пасля выкарыстання і ў выпадку намакання, нават калі 2 гадзiны не прайшло;

■ выключыце энергетычныя, алкагольныя і газаваныя напоі, а таксама вадкасці з вялікай колькасцю цукру;

■ ужывайце дастатковую колькасць вадкасці;

■ не дакранайцеся нямытымі рукамі да рота, вачэй, носа;

■ набывайце прадукты там, дзе дазволены гандаль;

■ абавязкова мыйце садавіну і гародніну.

Дыяна ТКАЧЭНКА

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы