Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Да ўборкі азімага ячменю прыступілі на Капыльшчыне

09.07.2021

У ліку першых на палі выйшлі камбайны УП «ПIК-Лясное» і КСУП «Дактаровічы».

На днях ва ўборачную кампанію таксама ўключыліся ААТ «Прагрэс 2010», «Скабін», «Ціміразеўскі», «Піянер-Агра». Не першы год на жніве задзейнічаны дружны «дактаровіцкі» экіпаж у складзе Уладзіміра Вярбілы і Сяргея Карабейка (на здымку злева).

Камбайны КСУП «Дактаровічы» ўжо абмалацілі першыя гектары залацістых каласоў: збожжа азімага ячменю новага ўраджаю набыло неабходную вільготнасць.

Збожжавы клін у «Дактаровічах» складае 1670 га. Плюс на збожжа пасеялі 350 га кукурузы і 50 га грэчкі. У бягучым годзе плошча азімага ячменю складае 260 га. Галоўны аграном гаспадаркі Міхаіл Яршук адзначае, што, нягледзячы на гарачае надвор'е і капрызнае лета, ураджай гэтай культуры будзе багаты.

Галоўны аграном Міхаіл Яршук

- Азімы ячмень вырошчваем чацвёрты год, - кажа Міхаіл Анатольевіч. - Спачатку былі маленькія пасяўныя плошчы, пачыналі з 35 га, а ў гэтым годзе іх павялічылі ў разы. Для пасеву быў выкарыстаны правераны гатунак першай рэпрадукцыі Тэрэза, які нядрэнна сябе паказаў на дактаравіцкіх землях. Раннія тэрміны ўборкі даюць перавагу: гэта фуражная культура дазваляе на бягучы момант забяспечыць кармамі жывёлагадоўчы комплекс гаспадаркі.

У пачатку тыдня быў зроблены першы абкос поля плошчай у 32 гектары. Намалочана 129 тон, сярэдняя ўраджайнасць па ўчастку паказала 40 ц/га. Першыя машыны ўжо з'ехалі на зернесушыльны комплекс, там вымералі вільготнасць збожжа — 14-15%, а гэта проста выдатны паказчык.

На ўсю моц кіпіць праца паблізу в. Навасёлкі. Да ўборкі прыступілі тры зернеўборачных камбайна Палессе GS12, якімі кіруюць вопытныя механізатары. Усяго ж у гаспадарцы сем збожжаўборачных камбайнаў, але пакуль няма неабходнасці іх усё пускаць у працу: будуць глядзець па меры паспявання збожжа.

Для камбайнера Уладзіміра Вярбіла гэта ўжо дваццатая па ліку ўборачная кампанія. Працуе ён у гаспадарцы вадзіцелем, а на час жніва перасаджваецца на камбайн. Яго імя не значылася ў раённым спісе перадавікоў-тысячнікаў, а па выніках мінулага года ён з напарнікам Сяргеем Карабейка намалаціў каля 2400 тон збожжа — гэта лепшы паказчык у гаспадарцы.

- Я люблю на зямлі працаваць — дзеліцца Уладзімір Аляксандравіч. - Цяпер вось хлеб прыбіраю, а гэта вялікая справа — сваёй працай уносіць уклад у каравай не толькі гаспадаркі і раёна, але і ўсёй краіны ў цэлым. Наш экіпаж - гэта згуртаваная, дружная каманда. Разам мы ўжо шосты сезон.

Збожжа на КЗС адвозяць вялікагрузныя МАЗы. Кіруюць грузавікамі перадавыя кіроўцы Алег Цагойка, Юрый Новік і Сяргей Талейка. У дзень яны перавозяць у сярэднім каля 90 тон. Імкнецца забяспечыць своечасовую адгрузку і адвозку ўраджаю ад камбайна на зернесушыльны комплекс яшчэ адзін вадзіцель Іван Сіцкі:

— Сам я мясцовы, лічу, што дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся. Пасля заканчэння ліцэя і праходжання службы ў войску сваю працоўную дзейнасць прысвяціў роднай гаспадарцы, дзе калісці бацька працаваў аграномам. Стварыў сваю сям'ю, у якой падрастае маленькая дачка. Жадання з'ехаць з вёскі ніколі не было. Што сапраўды трэба, дык гэта любіць малую радзіму і тое, чым ты займаешся.

Вадзіцелі Анатоль Гусар і Іван Сіцкі

Збожжа з палёў паступае на ЗСК-30Ш, дзе працуе цэлая брыгада вопытных спецыялістаў. На сушылцы пазменна працуюць Аляксандр Зяневіч, Уладзімір Гурын, Дзмітрый Маляўка і Андрэй Вайтовіч. Ураджай трэба не толькі сабраць, самае галоўнае - яго захаваць. Таму ўборачная праходзіць з захаваннем патрабаванняў тэхнікі бяспекі, у тым ліку і пажарнай. Акрамя таго, што камбайны абсталяваны супрацьпажарнымі сродкамі, на полі дзяжурыць машына з вадой, за рулём якой Анатоль Гусар. Дапамога ў працы механізатараў — двухразовае гарачае харчаванне: абеды дастаўляюць прама ў поле.

Як бачым, да самай важнай сельскагаспадарчай кампаніі аграрыі КСУП «Дактаровічы» падышлі адказна. Створана ўсё неабходнае для якаснай уборкі вырашчанага ўраджаю. Галоўнае - умовы надвор'я: пратрымае нябесная канцылярыя без дажджоў - у тэрміны ўкладуцца.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы