Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне адзначаныя першыя тысячнікі ўборачнай кампаніі

28.07.2021

Два экіпажы з УП «ПІК-Лясное» дасягнулі чаканай лічбы. Адзін з іх — у складзе Аляксандра Рокача і яго дачкі Крысціны. У ліку тых, хто прыехаў павіншаваць першых тысячнікаў — старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык і яго першы намеснік Віталь Ракевіч.

Экіпаж Рокачаў ужо другі год прыходзіць на дапамогу на лясноўскія палеткі з Гарадзейскага цукровага камбіната. Старшы камбайнер Сяргей Клочка з памочнікам Валерыем Душэўскім таксама намалацілі тысячу тон. Імя Сяргея Уладзіміравіча добра вядома чытачам нашай газеты. Летась ён дасягнуў трохтысячнага намалоту, ды і на іншых работах заўсёды паказвае высокія вынікі.

Крысціна і Аляксандр Рокач прымаюць віншаванні ад Сяргея Пілішчыка і Віталя Ракевіча

Ушанаванне перадавікоў адбылося прама ў полі, бо, як гаворыцца, у жніво кожная хвіліна дарагая. Удзельнікаў гарачай пары з працоўнай перамогай прыехалі павіншаваць старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, дырэктар УП «ПІК-Лясное» Леанід Буцэвіч і спецыялісты сельгаспрадпрыемства. Пераможцам падзякавалі за самаадданую працу і высокі прафесіяналізм. Камбайнерам былі ўручаны грашовыя прэміі, каштоўныя падарункі і падзячныя лісты ад раённага выканаўчага камітэта, райсельгасхарчу, аграпрамысловага саюза, райкама галіновага прафсаюза.

Такая ўвага, як адзначылі пераможцы, толькі дадае сіл і жадання працаваць яшчэ лепш.

На наступны дзень быў ушанаваны яшчэ адзін экіпаж тысячнікаў у складзе Уладзіміра Вярбілы і Сяргея Карабейкі з КСУП «Доктаравічы».

Сяргей КОЗЕЛ

Источник http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы