Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капылі прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная пытанням сацыяльна-бытавога абслугоўвання ў сельскай мясцовасці

29.07.2021
Пытанням сацыяльна-бытавога абслугоўвання насельніцтва сельскай мясцовасці было прысвечана чарговае пасяджэнне дыялогавай пляцоўкі, у якой прымаў удзел ідэалагічны актыў раёна.

Мадэратар сустрэчы, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Карпяленя адзначыла, што Беларусь з поўным правам лічыцца краінай вялікай культуры, багатай гістарычнай спадчыны, шматвяковых духоўна-маральных традыцый і невычэрпнага патэнцыялу. Беларуская зямля дала чалавецтву асветнікаў і падзвіжнікаў, гуманістаў, літаратараў і мастакоў, музыкантаў і кампазітараў, вучоных і даследчыкаў.

Глыбокія гісторыка-культурныя і грамадска-палітычныя традыцыі ляжаць у аснове беларускай дзяржаўнасці, знаходзяць лагічны працяг у найноўшы перыяд існавання нацыі.

Значны ўклад у агульнабеларускую культурную скарбонку ўносілі і ўносяць прадстаўнікі капыльскага краю.

Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі Алена Пілат, Алена Карпяленя і Настасся Курловіч

Культурнае абслугоўванне насельніцтва раёна забяспечвае 44 установы. Прадстаўнікі гэтай сферы — дырэктар раённага цэнтра культуры Настасся Курловіч і дырэктар раённай цэнтральнай бібліятэкі Алена Пілат — нагадалі, што асноўнымі кірункамі дзейнасці ўстаноў культуры з’яўляюцца прапаганда нацыянальнага мастацтва і культуры, развіццё духоўнага і творчага патэнцыялу насельніцтва, правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў — свят, гулянняў, фестываляў, кірмашоў, канцэртаў…

У раёне працуе 8 творчых калектываў, якім пры-своена званне «народны самадзейны калектыў». Візітнай карткай, брэндам раёна з’яўляецца абласны фестываль гульні і гумару «Капыльскія пацехі», рэгіянальнае свята-конкурс па ткацтве «Млечны шлях ад рук бабулі», якія праходзяць раз у тры гады. Неад’емная частка культурнага жыцця Капыльшчыны — калядны абрад «Цары», занесены ў Спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны ЮНЕСКА, штогод 13 студзеня праходзіць у аг. Семежава.

Да розных форм аматарскай творчасці прыцягнуты каля тысячы дарослых і дзяцей, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі 110 клубных фарміраванняў і гурткоў па інтарэсах.

Бібліятэчны фонд Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі налічвае 269,3 тыс. экзэмпляраў, карыстальнікамі бібліятэк з’яўляюцца больш за 15 тысяч чалавек, насельніцтву прадастаўляецца 29 відаў дадатковых паслуг.

Пра бытавыя паслугі насельніцтву паведаміла спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Капыльскі РКБА» Дар’я Новікава. Вядома, што сёння актыўная канкурэнцыя дзяржаўным службам па аказанні бытавых паслуг — гэта мноства індывідуальных прадпрымальнікаў, але нягледзячы на гэта камбінат сваіх пазіцый не губляе. На сёння работнікі прадпрыемства аказваюць 14 відаў паслуг, у тым ліку 13 — у сельскай мясцовасці, 11 з якіх сацыяльна значныя. Сярод іх — паслугі цырульні, па мыцці бялізны і хімчыстцы, пракаце, тут можна вырабіць рэчы з пластмасы, адрамантаваць абутак, пашыць адзенне або адрамантаваць яго, а таксама атрымаць рытуальныя і фотапаслугі і г.д. У сельскай мясцовасці аказанне бытавых паслуг ажыццяўляюць 10 сельскіх комплексных прыёмных пунктаў, а выязное абслугоўванне праводзіцца згодна з графікам.

Пра галоўнае транспартнае прадпрыемства Капыльшчыны — аўтапарк № 21 — расказаў начальнік аўтастанцыі «Капыль» Юрый Паграбіцкі. На долю аўтапарка прыпадаюць асноўныя аб’ёмы па перавозках грузаў у раёне, а таксама пасажыраперавозкі па вызначаных маршрутах. Акрамя таго, прадпрыемствам аказваюцца турыстычныя паслугі і паслугі па запраўцы кандыцыянераў, функцыянуе станцыя дыягностыкі аўтамабіляў. Аўтобусы аўтапарка абслугоўваюць 18 прыгарадных, тры гарадскія і два міжгароднія маршруты. Прадастаўляюцца таксама аўтобусы па заяўках розных прадпрыемстваў і арганізацый раёна, прыватных асоб.

Сяргей КОЗЕЛ

Источник http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы