Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Аб Правілах аховы жыцця людзей на водах нагадалі ў пракуратуры Капыльскага раёна

02.08.2021

Асноватворным дакументам у сферы прафілактыкі гібелі людзей на водах з'яўляюцца Правілы аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1623 ад 11 снежня 2009 года.

Правілы вызначаюць парадак арганізацыі аховы жыцця людзей на водах і ўмовы карыстання воднымі аб'ектамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

За каментаром мы звярнуліся да выканаўцы абавязкаў пракурора Капыльскага раёна Аляксея КРАТА:

- У сувязі з працягам купальнага сезона пракуратура Капыльскага раёна нагадвае, што згодна з п. 20 правілаў, адпачываючым нельга купацца ў забароненых для купання месцах рэк, азёр, вадасховішчаў, сажалак і іншых вадаёмаў; забруджваць і засмечваць вадаёмы, заязджаць на тэрыторыю пляжаў на транспартных сродках, парушаць рэжым утрымання водаахоўных зон. Ні ў якім выпадку нельга распіваць на пляжы спіртныя напоі; заплываць за буі і іншыя знакі, якія абазначаюць зону купання; падплываць да суднаў (маторных, ветразных, вёсельных лодак) і іншых плавальных сродкаў; узбірацца на тэхнічныя і папераджальныя знакі, буі і іншыя прадметы. Не скачыце ў ваду з лодак, катэраў, прычалаў, іншых збудаванняў, не прыстасаваных для гэтых мэт; не выкарыстоўвайце ратавальныя сродкі і рыштунак не па прызначэнні; не плавайце на дошках, ляжаках, бярвёнах, аўтакамерах, надзіманых матрацах. Нельга арганізоўваць гульні ў вадзе, звязаныя з ныраннем і захопам купаючыхся, а таксама здзяйсняць іншыя дзеянні, якія могуць стаць прычынай няшчаснага выпадку; падаваць ілжывыя сігналы трывогі; пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду; сціраць на пляжах бялізну і купаць жывёл.

Варта звяртаць увагу на забаронныя надпісы «Купацца забаронена», «Небяспечна», пры наяўнасці якіх купацца не толькі забаронена, але і небяспечна для жыцця і здароўя.

Захаванне элементарных мер бяспекі на вадзе, адмова ад ужывання спіртных напояў - асноўны сродак прадухілення няшчасных выпадкаў.

На тэрыторыі Капыльскага раёна дазволенымі месцамі для купання з'яўляюцца сажалка № 2 г. Капыля, сажалка ў в. Багушы і вадаём у в. Астравок.

З мэтай прафілактыкі правапарушэнняў хацелася б адзначыць, што дзеючым заканадаўствам прадугледжана адказнасць за купанне ў забароненых месцах (артыкул 24.42 КоАП Рэспублікі Беларусь). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь, што ў грашовым выражэнні складае ад 29 да 87 рублёў.

Пры выкананні вышэйзгаданых забарон вы захаваеце свае жыццё і здароўе.

Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы