Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

З 3 па 7 жніўня на тэрыторыі Мінскай вобласці праводзіцца Комплекс дадатковых мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне супрацьпраўных паводзін грамадзян

02.08.2021

У першым паўгоддзі ў рэгіёне зарэгістравана 25 забойстваў і 63 факты прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, з якіх 7 і 6, адпаведна, здзейснены ў дачыненні да члена сям'і.

Аналіз паказвае, што значная колькасць злачынных дзей дадзенай катэгорыі здзяйсняецца грамадзянамі, якія злоўжываюць алкагольнымі напоямі, не працуюць.

У рамках правядзення комплексу мерапрыемстваў супрацоўнікамі міліцыі будзе ўзмоцнены кантроль у дачыненні да асоб, якія злоўжываюць алкаголем, у тым ліку сямейных дэбашыраў, таксама запланаваны мерапрыемствы агульнага прафілактычнага характару.

Сумесна з прадстаўнікамі ЖКГ будуць праводзіцца адпрацоўкі кватэр і дамоў з рэпутацыяй «прытон» з ужываннем да пражываючых у іх грамадзян мер прафілактычнага ўздзеяння.

Таксама будзе актывізавана работа па накіраванні грамадзян, якія пакутуюць на алкагалізм у лячэбна-працоўныя прафілакторыі - у бягучым годзе на тэрыторыі Мінскай вобласці ў ЛПП ізалявана ўжо 457 хранічных алкаголікаў, з якіх 207 – «сямейныя скандалісты». (Даведачна: на тэрыторыі Капыльскага раёна ў 2021 годзе ў ЛПП ізалявана 20 грамадзян).

Дадатковы кантроль будзе арганізаваны ў дачыненні да асоб, якія ўжо трапілі ў поле зроку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія стаяць на ўліку.

Плануюцца пазачарговыя пасяджэнні саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку.

Па ўсіх фактах парушэнняў грамадскага парадку - у першую чаргу распівання спіртнога ў неўстаноўленых месцах, наяўнасці ў жылым сектары «прытонаў», жыхары і «заўсёднікі» якіх парушаюць спакой суседзяў, а таксама «сямейных скандалістах», неабходна неадкладна звяртацца ў органы ўнутраных спраў па тэлефоне 102, у тым ліку і ананімна.

ААПП Капыльскага РАУС

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы