Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыляне сталі пераможцамі і прызёрамі на рэспубліканскім фестывалі «Аўцюкі-2021»

04.08.2021

Творчая каманда Мінскай вобласці, у ліку якіх былі прадстаўнікі народнага тэатра гульні і гумару «Капыльскія пацехі», сталі пераможцамі і прызёрамі ў розных намінацыях рэспубліканскага фестывалю «Аўцюкі-2021».

Гумар, жарты, забаўныя прыпеўкі і смех да слёз сталі візітнай карткай рэспубліканскага фестывалю народнага гумару «Аўцюкі-2021». Нацыянальнае свята адзначыла свой першы юбілей - 10 гадоў шчырага прамяністага гумару і ўнікальных самабытных традыцый.

Тут сабраліся лепшыя аматарскія і прафесійныя творчыя калектывы з усіх рэгіёнаў Беларусі. Мінскую вобласць на фестывалі прадставілі народны тэатр гульні і гумару «Капыльскія пацехі» і народны калектыў народнага гумару «Дубінскія фанабэры» Валожынскага раёна. Гумар і смех гучалі ў Калінкавіцкім раёне на працягу двух дзён. Гасцей свята і мясцовых жыхароў прываблівалі тэматычныя падворкі, якія вабілі стракатасцю і водарамі. Гаспадары кожнага двара здзіўлялі арыгінальнымі стравамі нацыянальнай кухні, шчодра запраўленымі гумарам, святочнымі абрадамі, незвычайным афармленнем і народнымі песнямі і анекдотамі.

У ліку гумарыстаў Міншчыны Яўгенiя Левус з Грозаўскага СДК (у цэнтры)

Нашы артысты далі канцэрт у аграгарадку Сырод, а ўжо ў другі дзень у саміх Аўцюках прынялі ўдзел у фестывалі. На суд гледачоў капыляне вынеслі забаўляльна-гульнявую праграму «Агародны рэлакс». Адзначым, што падчас конкурснай праграмы творчыя калектывы і выканаўцы змагаліся за перамогу ў розных намінацыях: «Прыпеўка», «Анекдот. Байка», «Тэатр мініяцюр», «Пародыя на папулярных і вядомых людзей «Кропка ў кропку», «Iнструментальны конкурс «Я дрынчу на чым хачу». Як вынік — каманда Мінскай вобласці ў намінацыі «Прыпеўка» атрымала Дыплом III ступені. Гэта заслуга Валожынскага калектыву. А вось капыляне вярнуліся з дыпломам II ступені ў намінацыі «Тэатр мініяцюр». Сваім выступленнем гледачоў таксама ўразіў наш мясцовы «Стас Міхайлаў» у выкананні Дзяніса Сельвановіча. За пародыю на знакамітага артыста капіляне адзначаны дыпломам I ступені ў намінацыі «Кропка ў кропку».

- Мы ў чацвёрты раз прымаем удзел у гэтым фестывалі, - кажа рэжысёр народнага тэатра гульні і гумару «Капыльскія пацехі» Любоў Галубовіч. - Двойчы былі лаўрэатамі ў гульнявых праграмах. Годна выступілі і сёлета. Усе намінацыі мы склалі ў адзіны сюжэт і паказалі паўгадзінную праграму «Агародны рэлакс». Паколькі наша выступленне праходзіла ў адзінай сюжэтнай лініі, то адрознівалася ад іншых. Мы паднялі ўсю залу, прысутныя былі не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі нашага «Агароднага рэлаксу». У чарговы раз капыльскія гумарысты, сярод якіх таксама былі «Весялухі» з Грозаўскага СДК і лотвінскія ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, на ўласным прыкладзе даказалі, як з гумарам глядзець на жыццё.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы