Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Камбайнавы экіпаж з УП «ПIК-Лясное» першым на Капыльшчыне намалаціў 2000 тон збожжа новага ўраджаю

10.08.2021

Камбайнавы экіпаж з УП «ПIК-Лясное» ў складзе старэйшага камбайнера Сяргея Клачко і памочніка камбайнера Валерыя Душэўскага першым на Капыльшчыне намалаціў дзве тысячы тон збожжа новага ўраджаю.

Павіншавалі перадавікоў, як і належыць, прама ў полi з уручэннем падзячных лістоў і грамат, грашовых прэмій і памятных падарункаў. Падзякаваць за працу механізатарам прыехалі старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык і першы намеснік старшыні райвыканкама - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віталь Ракевіч.

Трактарыст-машыніст Сяргей Клачко - з дынастыі механізатараў. У яго салідны хлебаробскі стаж: цяперашняе жніво 23-е па ліку. У леташнюю ўборачную аграрыя ўшаноўвалі тройчы: за першыя намалочаныя адну, дзве і тры тысячы тон збожжа.

- Усё маё жыццё звязана з сельскай гаспадаркай, - кажа Сяргей Уладзіміравіч. - Вядома, люблю сваю працу, падабаецца працаваць на зямлі, тэхніку люблю. Напэўна таму і атрымліваюцца добрыя вынікі. Кожны дзень у полi з світання да заходу. Хлеб сваёй працай зарабляем. Летась агульны ўклад экіпажа ў раённы каравай склаў 3025 тон збожжа. Кожны год памочнікі ў мяне мяняюцца, бо трэба ж дзяліцца вопытам з моладдзю.

Здымак на памяць — Леанід Буцевіч, Сяргей Пілішчык, Сяргей Клачко, Валерый Душэўскі і Віталь Ракевіч

- Выязджаючы на хлебныя палі, стараемся выкарыстоўваць кожную пагодлівую гадзіну — уступае ў размову Валерый Душэўскі, нядаўні выпускнік Капыльскага дзяржаўнага каледжа. - Выдатна разумеем, што ў цяперашні час наша мэта - добра папрацаваць і прыбраць своечасова ўраджай.

- Уборку хлеба ў гаспадарцы мы давяраем дасведчаным механізатарам — адзначыў дырэктар сельгаспрадпрыемства Леанід Буцевіч. - Таму прыклад - старшы камбайнер Сяргей Клачко. Пабольш бы такіх працаўнікоў, якія ведаюць сваю справу.

Словы ўдзячнасці лідарам жніва выказала таксама старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура:

- Дзякуй за працавітасць і вернасць прафесіі. Выпадковых вынікаў у сельскай гаспадарцы не бывае. За кожным намалотам стаіць мэтанакіраваная праца і адказнасць. Моцнага Вам здароўя, далейшых працоўных поспехаў, міру і дабра.

Да віншаванняў у адрас камбайнераў далучылася і першасная прафсаюзная арганізацыя УП «ПIК-Лясное». Вядома ж, гучала ў гэты дзень і песня над полем - радавалі сваімі нумарамі артысты Лотвінскага цэнтра аматарскай творчасці Станіслаў Цвірко і Уладзімір Дрожжа.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы