Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім раёне з 11 жніўня стартуе рэспубліканская прафілактычная акцыя «Беражыце дзяцей!»

11.08.2021

Перыяд заканчэння летніх школьных канікул традыцыйна характарызуецца наяўнасцю шэрагу пагроз забеспячэнню бяспекі непаўналетніх на дарозе.

Адной з асноўных такіх рызык з'яўляецца павелічэнне актыўнасці перавозак дзяцей з месцаў адпачынку як асабістым транспартам, так і ў складзе арганізаваных груп аўтобусамі. Не менш важная акалічнасць - гэта страта за час летніх канікул дзецьмі навыкаў бяспечных паводзін на дарозе ва ўмовах высокай інтэнсіўнасці аўтатранспарту.

Так, на тэрыторыі Мінскай вобласці за 7 месяцаў бягучага года адбылося 45 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх 1 малалетняе дзіця загінула (пасажыр) і 51 — атрымала траўмы рознай ступені цяжару. На шчасце, у Капыльскім раёне, за аналагічны перыяд здарэнняў не зафіксавана.

Таму, у мэтах прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і недапушчэння ДТЗ з удзелам непаўналетніх з 11 па 18 жніўня 2021 года на тэрыторыі Капыльскага раёна, як па ўсёй краіне, пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя пад дэвізам «Беражыце дзяцей!».

Як паведаміў інспектар аддзялення ДАІ Капыльскага РАУС Сяргей Барадзін, у гэтыя дні вартавыя дарог правядуць заняткі з дзецьмі ў летніх аздараўленчых і школьных лагерах, дзе растлумачаць правілы бяспечных паводзін на дарозе і ў транспарце. Таксама інспектары нададуць асаблівую ўвагу правілам пераходу праезнай часткі, выбару бяспечных месцаў для актыўных гульняў, катання на роліках, скейтбордах, роварах, сродках персанальнай мабільнасці і нашэнню святловяртальных элементаў у цёмны час сутак. Дарослай аўдыторыі нагадаюць аб бяспечнай перавозцы юных пасажыраў, наступствах ДТЗ у выпадку ігнаравання патрэбных правілаў, а таксама агучаць адміністрацыйную адказнасць для вадзіцеляў, якія не клапоцяцца аб бяспецы сваіх пасажыраў. Акрамя таго, ДАІ адпрацуе нерэгулюемыя пешаходныя пераходы, участкі аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, найбольш схільных рызыцы здзяйснення наездаў на пешаходаў і веласіпедыстаў. У полi зроку праваахоўнікаў будуць кіроўцы, якія не даюць перавагі пешаходам на пешаходных пераходах і перавозяць дзяцей без выкарыстання дзіцячых утрымліваючых прылад.

АДАІ Капыльскага РАУС звяртаецца да бацькоў і нагадвае, што менавіта яны нясуць адказнасць за сваіх дзяцей. Перш за ўсё, трэба кантраляваць іх вольны час і знаходжанне на вуліцы, - адзначыў інспектар.

Павел Шэін

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы