Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Каманда Капыльскага раёна прыняла ўдзел у абласным фестывалі «#TourFest-2021»

13.08.2021

Тры дні ў маляўнічым месцы Плешчаніцкага вадасховішча ў Лагойскім раёне праходзіў абласны маладзёжны фестываль «#TourFest-2021» для прадстаўнікоў сацыяльнай сферы, мэтай якога з'яўляецца папулярызацыя і прапаганда здаровага ладу жыцця сярод моладзі Мінскай вобласці.

«Замкавая гара» на пастраеннi

Капыль прадстаўляла каманда «Замкавая гара». Хлопцы не ўпершыню прымаюць удзел у такога роду мерапрыемствах, і для іх не стварыла працы паказаць свае таленты і здольнасці. Цікавай і пазітыўнай была візітная картка каманды. У сцэнічна-гумарыстычным выступленні хлопцы зрабілі акцэнт і на тое, што Капыль сёлета прымае такія мерапрыемствы, як Дзень беларускага пісьменства і абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2021». Гэтым, вядома ж, яны прыцягнулі ўвагу ўдзельнікаў мерапрыемства.

13 8 21 7

Каманда рыхтуецца да праходжання паласы перашкод

Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю прайшла незабыўная вечарынка ў стылі 90-х. Усе старанна падрыхтаваліся да доўгачаканай дыскатэкi. Нібы прайшла нейкая настальгія, ад якой адчувалася бадзёрасць духу і жаданне працягваць мерапрыемства ў тым жа кірунку. Для жадаючых былі падрыхтаваны выдатныя фотазоны, дзе кожны мог паказаць сябе ў розных ракурсах здымкі, пакінуўшы для сябе памяць аб знаходжанні на фестывалі.

Раніца другога дня пачалася з бадзёрай зарадкі, якая падрыхтавала ўдзельнікаў да спартыўных спаборніцтваў: валейбол, дартс, паласа перашкод, перацягванне ліны, спаборніцтвы па гіравым спорце. Зразумела, пасля любой фізічнай нагрузкі хочацца паесці і адпачыць. І гэта выдатная магчымасць паспрабаваць і прадэгуставаць кулінарныя вынаходствы кожнай каманды, якая ўдзельнічала ў конкурсе прыгатавання страў, пад выступ кавер-бэнда.

Усе каманды былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і Падзякамі Мінаблвыканкама. Для кожнага прысутнага фестываль застанецца глыбока ў сэрцы, бо такія мерапрыемствы яднаюць і аб'ядноўваюць, фарміруюць і ўмацоўваюць сяброўскія адносіны сярод моладзі.

Наталля Давыдзенка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы