Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Падтрымаць хлебаробаў Капыльшчыны прыехалі прафсаюзныя лідары розных галін

17.08.2021

Падтрымаць хлебаробаў нашага раёна і падзякаваць ім за нялёгкую працу ў гэтакi адказны перыяд прыехалі прафсаюзныя лідэры розных галін.

Працаўнікі ААТ «Старыца-Агра» прымалі падзяку і падарункі ад старшыні Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Аляксандра Дрэйчука. Разам з ім віншаваў аграрыяў і галоўны ўрач Капыльскай ЦРБ Сяргей Пацейковіч.

На полі за в. Баркоўцы на час спынілі працу тры магутныя «Лексіёны». А для камбайнераў, якія за штурваламі тэхнікі прыбіраюць збожжа з палёў, атрымалася невялікая перадышка.

- Сёння, калі на палях краіны знаходзіцца больш за тысячу экіпажаў, вы, паважаныя аграрыі, самааддана збіраеце годны ўраджай, - звяртаецца да перадавікоў Аляксандр Дрэйчук. - Сваёй працай вы забяспечваеце харчовую бяспеку нашай краіны, даеце каштоўны хлеб для кожнай беларускай сям'і. Прыемна, што сярод дасведчаных удзельнікаў жніва адзначаны і намаганні маладых. Гэта значыць, што працоўныя традыцыі земляробаў атрымалі годны працяг і ў сельскагаспадарчай галіны краіны ёсць упэўненая будучыня. Мы ганарымся вамі, мы верым у вас і гаворым «Дзякуй!»

Віншаванні і падарункі з рук прафсаюзнага лідара прымалі найбольш годныя працаўнікі сельгаспрадпрыемства. Аляксандр Рончык за ўсе 32 сезоны, на працягу якіх кіруе камбайнам, вопыту назапасіў дастаткова. Роўна як і яго калегі Аляксандр Кнышэвіч і Мікалай Салановіч. З часам працаўнікі не лічацца: за штурвалам з сямі раніцы і да дзевяці вечара - хлеб чакаць не будзе. Кажуць, галоўнае, каб дома тыл быў добрым і надзейным, а з гэтым праблем няма.

Адразу некалькіх работнікаў сістэмы адукацыі, занятых на ўборцы збожжа, павіншавала старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Апранiч.

Узнагароды зноў-такі быў удастоены Мікалай Салановіч – камбайнер з ААТ «Старыца-Агра», які ў звычайны час працуе настаўнікам фізічнай культуры і здароўя ў Слабадакучынскай СШ. Адзначана і праца памочніка камбайнера ААТ «Прагрэс 2010» – вартаўніка Пацейкаўскай СШ - Паўла Кандраценкі. А старшыня Капыльскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч павіншавала камбайнера названай гаспадаркі Яўгена Сая, з якім разам ужо другі год працуе Павел.

Яшчэ адным героем стаў аператар зернесушыльнага комплексу Мікалай Бабко, які не толькі выкладае фізкультуру ў Жыліхаўскім КПК д/ с-СШ, але і з'яўляецца прафсаюзным лідэрам мясцовай пяршоўкі. Да віншаванняў далучылася таксама старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Крэпская. Для Мікалая Бабко і Сяргея Есмана, роўна як і для іншых герояў хлебнай нівы, у гэты дзень гучалі выдатныя музычныя кампазіцыі ў выкананні ўдзельнікаў Лотвінскага цэнтра аматарскай творчасці.

Ушаноўваючы работнікаў сістэмы адукацыі, Таццяна Апраніч адзначыла, што ў кожным караваі новага ўраджаю ўжо ёсць часцінка іх самаадданай працы, а гэта значыць, што ў вучняў з'явілася выдатная нагода для гонару за сваіх настаўнікаў.

Дзіяна Ткачэнка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы