Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У абласным спаборніцтве сярод ферм і комплексаў за II квартал пераможцам стаў МТК «Цімкавічы «ААТ «Капыльскае»

17.08.2021

У рамках абласнога спаборніцтва сярод малочнатаварных ферм і комплексаў па выніках другога квартала бягучага года пераможцам стаў МТК «Цімкавічы» ААТ «Капыльскае».

Высокія паказчыкі дасягнуты ў вытворчасці малака з прадуктыўнасцю малочнага статка ад 5501 да 6500 кг на адну карову.

Павіншаваць калектыў прыехалі намеснік старшыні райвыканкама - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віталь Ракевіч, старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бадаеў і старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура.

- Падобныя спаборніцтвы праводзяцца штоквартальна другі год запар – адзначыў Міхаіл Тарасавіч. - Арганізаваны яны ў чатырох групах: з прадуктыўнасцю да 5500 кг, ад 5500 да 6500, ад 6500 да 7500 і ад 7500 да 8000 кг на адну карову. Такім чынам, у спаборніцтвах задзейнічаны ўсе малочнатаварныя фермы і комплексы Мінскай вобласці. Пры падвядзенні вынікаў улічваюцца наступныя паказчыкі: выхадноею пагалоўе кароў, вытворчасць малака, таварнасць, надой ад каровы і атрыманне прыплоду. Таксама трэба рэалізаваць на перапрацоўчыя прадпрыемствы малако гатункам экстра не менш за 60% ад агульнага аб'ёму рэалізацыі ў папярэднім і бягучым годзе. У кожнай групе вызначаецца два прызавых месцы. І мне прыемна сёння ўручыць дыплом пераможцы калектыву МТК «Цімкавічы». Дзякуй за надой! А ён за першае паўгоддзе бягучага года склаў 3733 кг, прырост да аналагічнага перыяду 2020 года - 752 кг.

- Вельмі прыемна, што праца жывёлаводаў на Капыльшчыне не застаецца незаўважанай – выказаў словы ўдзячнасці Віталь Ракевіч. - Па выніках працы за I квартал 2021 года калектыў МТФ «Участак № 3» ААТ «Семежава» таксама прызнаны пераможцам абласнога спаборніцтва. А вось у ААТ «Капыльскае» функцыянуюць два малочнатаварныя комплексы – «Цімкавічы» і «Комсічы», якія з году ў год з'яўляюцца пераможцамі раённага спаборніцтва. Важна, каб гэта тэндэнцыя захоўвалася, галоўнае - бачыць перспектыву ў далейшым і не спыняцца на дасягнутым.

На МТК «Цімкавічы» змяшчаецца 1400 галоў буйной рагатай жывёлы, з якіх 1008 - дойны статак. За імі даглядае дружны калектыў комплексу з 40 чалавек пад кіраўніцтвам начальніка Аксаны Славашэвіч.

- Люблю працаваць з жывёламі і такога ж стаўлення патрабую ад сваіх падначаленых. Атрыманая ўзнагарода - гэта заслуга ўсяго калектыву, - лічыць Аксана Мікалаеўна. - А ён дружны і працавіты. Бо за высокімі вынікамі стаіць добрасумленнае стаўленне да выканання сваіх абавязкаў, адданасць абранай прафесіі.

- Работнікі МТК нацэлены на эфектыўнасць – уступіў у размову дырэктар гаспадаркі Дзмітрый Палевікоў. - Вядома, многае залежыць ад якасці кармоў, дабавак, правільнага ўтрымання. Але галоўны наш рэсурс - людзі.

Калектыў МТК «Цімкавічы» адзначаны ганаровым дыпломам камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама, абкама прафсаюза работнікаў АПК і абласнога аграпрамысловага саюза з грашовай выплатай у памеры 45 базавых велічынь. Акрамя таго, работнікі фермы атрымалі каштоўныя падарункі ад Капыльскага раённага Савета аграпрамысловага Саюза, райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы