Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык пра сустрэчу Прэзідэнта Беларусі з актывам мясцовай вертыкалі: «Галоўны пасыл – быць адзінымі»

20.08.2021

Старшыня райвыканкама Сяргей ПІЛІШЧЫК: «Галоўны пасыл – быць адзінымі»

Кожны прысутны на сустрэчы з актывам запазычыў для сябе пэўны алгарытм дзеянняў.

Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей ПІЛІШЧЫК прыняў удзел у гэтым мерапрыемстве і падзяліўся сваім меркаваннем з чытачамі «Слава працы».

- Сяргей Міхайлавіч, што Вы як кіраўнік раёна ўзялі для сябе з гэтага мерапрыемства?

- Прэзідэнт пазначыў асноўныя вектары і прынцыпы ў рабоце органаў улады ў справе далейшага развіцця краіны. Паводле яго слоў, асаблівая ўвага нададзена працы ўлады ў санкцыйным рэжыме. Якія б цяжкасці ні стваралі санкцыі, для нас гэта нагода нарасціць унутраныя рэзервы, удасканальваць сістэму кіравання, працаваць з інвестарамі. Пэўныя крокі ў гэтым кірунку зроблены. Напрыклад, у Беларусі даўно развіваюць імпартазамяшчэнне. І гэта важнейшае пытанне для эканомікі краіны, каб мы былі менш залежныя ад іншых рынкаў.

- Вядома, што адзін з актуальных аспектаў - праца з кадрамі, у працоўных калектывах, зваротная сувязь з людзьмі, забеспячэнне бяспекi і г.д.

- Аляксандр Лукашэнка закрануў і тэму працы над праектам новай Канстытуцыі, назваўшы прапанаваныя ў Асноўны закон змены вельмі важнымі для будучыні Беларусі. Ключавым Прэзідэнт назваў прынцып не нашкодзіць дзяржаве.

У ліку прыярытэтаў - забеспячэнне бяспекі і парадку ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на ўзмацненні дысцыпліны, забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі, арганізацыі тэрытарыяльнай абароны.

Пад час сустрэчы Аляксандр Рыгоравіч адзначыў, што беларуская дзяржава апынулася мацней тэхналогій каляровых рэвалюцый. Беларусы выстаялі. Усе разумеюць, з якой мэтай у краіне ствараліся ангажаваныя інфармацыйныя рэсурсы (сайты, Telegram-каналы, відэаблогi, групы ў сацыяльных сетках).

- Адным з немалаважных пытанняў з'яўляюцца здаровыя працоўныя калектывы. Ці не так?

- Сёння толькі недалёкі ці прытвараючыся такім чалавек не бачыць, што ў мінулым годзе «расхіствалі» прадпрыемствы і заклікалі да забастовак людзі, далёкія ад інтарэсаў простых працаўнікоў. Таму стан мікраклімату ў калектывах - зона адказнасці не толькі кіраўнікоў прадпрыемстваў, але і кіраўнікоў сярэдняга і ніжняга звяна. Захаванне тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны на кожным рабочым месцы, разумная трата абаротных і бюджэтных сродкаў - аснова росту эканомікі. «Не дапусціце спаду эканомікі, а з астатнім мы справімся», - рэзюмаваў Прэзідэнт, звяртаючыся да ўрада і ўсёй вертыкалі ўлады.

- Звярталася ўвага і на патрыятычнае выхаванне моладзі.

- На мой погляд, праз усе этапы навучання падрастаючага пакалення асноўны лініяй павінна праходзіць патрыятычнае выхаванне, заснаванае на праўдзівай гісторыі нашага народа і яго сапраўдных героях, традыцыйных сямейных каштоўнасцях. Кожны ўрок, кожнае мерапрыемства ў навучальнай установе павінна ўносіць уклад у гэту важную справу. Таму выпадковых людзей з «блукаючымі» поглядамі ў выкладчыцкiм, а тым больш у дырэктарскiм асяроддзі быць не павінна.

- Прэзідэнт адзначыў, што мясцовай вертыкалі ўлады трэба больш актыўна працаваць з рэгіянальнымі сродкамі масавай інфармацыі.

- Сапраўды, Кіраўнік дзяржавы назваў забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі важным аспектам комплексу мер па забеспячэнню бяспекі і парадку. Ён адзначыў, што ў СМІ павінна быць больш праблемных матэрыялаў, актуальных і цікавых чытачу тэм.

- Што, на Вашу думку, было галоўным пасылам сустрэчы?

- На сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні рэгіянальнага развіцця, харчовай бяспекі, вакцынацыі і барацьбы з пандэміяй. А галоўным яе пасылам была неабходнасць быць адзінымі супраць знешніх выклікаў і пагроз, адзінымі ў выбары курса на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны.

Гутарыў Сяргей КОЗЕЛ

Фота МЛЫН.by

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы