Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне пачалася шырокамаштабная дабрачынная акцыя «Мы РАЗАМ ідзем у школу!»

20.08.2021

Зборы ў школу – справа прыемная, але клапотная.

І каб крышачку падтрымаць сем'і, чые дзеці ідуць у школу, на Капыльшчыне, як і па ўсёй Мінскай вобласці, стартавала шырокамаштабная дабрачынная акцыя «Мы РАЗАМ ідзем у школу!».

Накіравана яна на аказанне падтрымкі пры падрыхтоўцы да школы дзяцей сацыяльна ўразлівых катэгорый: з малазабяспечаных і шматдзетных сем'яў, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей, прызнаных  знаходзячымiся ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзяцей-інвалідаў і г. д.

Па словах галоўнага спецыяліста ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталлі Лятчэнi, у Капыльскім раёне вучэбныя заняткi ў бягучым годзе пачнуць 124 школьніка, прызнаных знаходзячымiся ў сацыяльна небяспечным становішчы, больш за 700 дзяцей з шматдзетных сем'яў, 87 дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Сума сродкаў, прадугледжаная ў абласным бюджэце на 2021 год згодна з п. 11 падпраграмы «Сям'я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека на 2021-2025 гады», складае 52 650 рублёў.

Ужо на працягу месяца сваю дабрачынную кампанію праводзіць Капыльскі ТЦСАН, дзе да пачатку навучальнага года шматдзетным сем'ям аказваецца гуманітарная дапамога і выплачваецца аднаразовая матэрыяльная дапамога. Аказана яна ўжо 391 сям'і, у якой выхоўваецца 737 школьнікаў, на суму 47760,40 рублёў.

Традыцыйнымі да пачатку навучальнага года на Капыльшчыне стануць розныя дабрачынныя кампаніі. Сярод іх - раённая з удзелам усіх структур «Дапамажы пайсці вучыцца!» пад эгідай камісіі па справах непаўналетніх, «Збяром дзяцей у школу!» ад Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, «З цеплынёй і клопатам» (ДУ «Капыльскі ТЦСАН»), а таксама «Збяры партфель у школу» (РК прафсаюза работнікаў АПК).

Не першы год ініцыятарам і арганізатарам акцыі «Партфель школьніка» з'яўляецца ўпраўленне па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама сумесна з райпо. У краме «Дзіцячы свет» у г. Капылі на пл. Леніна знаходзіцца «скрынка дабра». Прыняць удзел у акцыі можа кожны: ва ўпраўленні па адукацыі спадзяюцца на добрыя сэрцы нашых грамадзян.

А вось у краме «Тры кошты» праходзіць акцыя «У школу з Добрым сэрцам», арганізаваная РК ГА «БРСМ». Пачынаючы з 16 жніўня па 15 верасня валанцёры руху «Добрае сэрца» ажыццяўляюць збор пісьмовых і спартыўных прылад, вучэбных дапаможнікаў, школьнага адзення, абутку і ўсяго таго, што можа спатрэбіцца школьніку. Пасля яны будуць перададзены інтэрнатным установам, а таксама жывучым у нястачы, шматдзетным і няпоўным сем'ям.

Падчас акцыі ў цэнтры горада валанцёры атрада «Добрае сэрца» Надзея Гардзей, Лідзія Сярожкіна, Ангеліна Лебедзь і Віялета Астрэйка раздавалі буклеты мінакам і прапаноўвалі наведвальнікам крамы «Тры кошты» набыць канцылярскія прыналежнасці для дзяцей, бацькі якіх маюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да школы.

■ Сваю лепту ўнеслі Лідзія Сярожкіна і Надзея Гардзей

- На мой погляд, вельмі важна ўдзельнічаць у такіх акцыях – дзеліцца валанцёр «БРСМ» Надзея Гардзей. - Незалежна ад сацыяльнага становішча сям'і ўсе школьнікі вартыя свята і павінны адчуваць сябе аднолькава.

- Тыя, хто не застанецца ў баку і выкажа жаданне прыняць удзел у акцыі, змогуць пакінуць рэчы ў спецыяльных скрынках з надпісам «У школу з добрым сэрцам», - адзначае галоўны бухгалтар РК ГА «БРСМ» Анастасія Давыдзенка. - Яны таксама будуць размешчаны і ў арганізацыях горада. Сабраныя рэчы можна прыносіць і ў раённы камітэт ГА «БРСМ» па адрасе: г.Капыль, вул. Янкі Купалы, 2. Рабіце добрыя справы з «Добрым сэрцам».

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы