Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскай ЦРБ да працы прыступілі 11 маладых спецыялістаў

20.08.2021

Падчас Вялікай гутаркі Прэзідэнт Беларусі асаблівую ўвагу звярнуў на моладзь, яе выхаванне, жыццеўладкаванне.

Адным з важных аспектаў з'яўляецца замацаванне спецыялістаў на першым працоўным месцы. Напрыклад, для Капыля лекары і медсёстры - у спісе самых запатрабаваных. Кожны год па размеркаванні прыбывае новы склад, таму для ўстановы аховы здароўя асноўная задача - надаць належную ўвагу маладому пакаленню.

У Капыльскай ЦРБ да працы прыступілі 11 маладых спецыялістаў, якіх курыруюць лекары-настаўнікі. Менавіта яны дапамагаюць удасканальваць узровень персанальнай падрыхтоўкі, практычных навыкаў і адаптацыю ў працоўным калектыве. Вікторыя Балбан - выпускніца Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта - прызначана лекарам-псіхатэрапеўтам. Паліна Максіменка - урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг, атрымала дыплом Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Арына Крыкала - медыцынская сястра прыёмнага аддзялення, скончыла Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж. Ксенія Васілеўская - зубны фельчар стаматалагічнага аддзялення, Валерыя Шапаксова - памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе кабінета ўрача агульнай практыкі, Іна Бандарык - фельчар-лабарант клініка-дыягнастычнай лабараторыі, Дар'я Лебедзь - медыцынская сястра (палатная) гінекалагічнага аддзялення. Усе скончылі Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж і размеркаваны ў Капыльскую ЦРБ. Святлана Быковiч - памочнік ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе амбулаторыі Быстрыцкай участковай бальніцы, Крысціна Малафеева - загадчык Ванелевіцкім фельчарска-акушэрскага пункта, Ганна Верас - загадчык здраўпункта Капыльскага дзяржаўнага каледжа і Кацярына Жукоўская - памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Грозаўскай амбулаторыі. Яны таксама скончылі Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж. Усе дзяўчаты з энтузіязмам пачалі сваю прафесійную дзейнасць.

Адміністрацыя і прафсаюзная арганізацыя заўсёды старанна рыхтуюцца да прыёму маладога пакалення, таму ў бліжэйшы час ва ўрачыстай абстаноўцы пройдзе «Пасвячэнне ў прафесію». Таксама для згуртавання і аб'яднання калектыву запланавана паездка ў Брэст і Белавежскую пушчу. А пакуль адбылася сустрэча адміністрацыі ўстановы аховы здароўя з маладым складам медыкаў, дзе былі абмеркаваны некаторыя аспекты Вялікай размовы. З прывітальным словам і пажаданнямі поспеху ў прафесійнай дзейнасці выступілі галоўны ўрач Сяргей Пацяйковiч і яго намеснік Наталля Іскрыцкая. Старшыня прафсаюзнага камітэта Людміла Лагун азнаёміла дзяўчат з калектыўнай дамовай, парадкам вырашэння жыллёвых пытанняў, грамадскім жыццём бальніцы і арганізацыяй вольнага часу работнікаў. Падымаліся пытанні кампенсацыі аплаты за здымнае жыллё, праезду ад месца жыхарства да працы, санаторна-курортнага аздараўлення і крэдытавання маладых спецыялістаў.

У спакойнай і нязмушанай абстаноўцы яны падзяліліся, адкуль прыехалі і дзе вучыліся, а таксама распавялі аб сваіх здольнасцях і талентах, якія спатрэбяцца ў грамадскім жыцці ўстановы.

Сваімі ўражаннямі пра горад і знаёмстве з першым рабочым месцам падзялілася Іна Бандарык:

- Я прыехала са Слуцка. Капыль мне падабаецца, я яго ўжо трохі ведаю. Медыцына мяне захапіла з дзяцінства, таму і выбрала гэтую прафесію. У бліжэйшай будучыні планую паступаць ва ўніверсітэт.

Дар'я Лебедзь, ураджэнка аг. Старыца, таксама дапоўніла:

- Мне вельмі падабаецца працоўны працэс. Гэта дае велізарны стымул рухацца і развівацца далей у сваёй прафесіі.

Наталля Давыдзенка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы