Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Ключавыя аспекты «Вялікай размовы з Прэзідэнтам» абмяркоўвалі ў працоўным калектыве Капыльскай ЦРБ

20.08.2021

Ключавыя аспекты «Вялікай размовы з Прэзідэнтам» абмяркоўвалі ў працоўным калектыве Капыльскай ЦРБ з удзелам старшыні райвыканкама Сяргея Пілішчыка. Сустрэча прайшла ў рамках Адзінага дня інфармавання.

Па словах кіраўніка раёна, прайшоўшая сустрэча — гэта ўнікальны фармат адкрытага дыялогу Кіраўніка дзяржавы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці. Бягучы год нездарма аб'яўлены годам народнага адзінства менавіта таму, што беларусы змаглі захаваць краіну ў барацьбе за выбар гістарычнага шляху і сваіх перспектыў. Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта было б немагчыма без кансалідацыі грамадства ў жаданні і імкненні забяспечыць мір на роднай зямлі.

- Ва ўсіх з нас ёсць дзеці, мы спакойна адпускаем іх гуляць на вуліцу, пры гэтым упэўнены, што з імі нічога не здарыцца — падкрэсліў Сяргей Міхайлавіч. — У нашай краіне ўсё стабільна, пад кантролем і кантралявана.

У рамках сустрэчы медыкі таксама абмеркавалі і іншыя моманты размовы: нацыянальную эканоміку, санкцыйны ціск на Беларусь, узаемаадносіны з Расійскай Федэрацыяй, міжнародную абстаноўку, умацаванне грамадскай бяспекі і дысцыпліны. Асаблівая ўвага нададзена пандэміі COVID-19 і яе наступствам. Па словах медыцынскіх работнікаў, правядзенне вакцынацыі не менш за 70% насельніцтва дазволіць стварыць калектыўны імунітэт і перамагчы пандэмію.

- Правядзенне вакцынацыі - неабходны і своечасовы крок на шляху паляпшэння эпідсітуацыі як у раёне, так і ва ўсёй краіне, — лічыць кіраўнік раёна. - Таму правадзіце інфармацыйна-тлумачальную працу пра важнасць вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі.

Яшчэ адзін важны момант - правядзенне рэферэндуму па ўнясенні змяненняў у Асноўны закон рэспублікі. У ліку прапаноў - захаванне прэзідэнцкай формы праўлення і правядзенне пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж прэзідэнтам, парламентам і ўрадам, зыходзячы з канстытуцыйных функцый.

- Падчас Вялікай размовы Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі неабходна адкрыта, сумленна правесці рэферэндум па прапанаваных зменах у Канстытуцыю — рэзюмаваў Сяргей Пілішчык. - Канчатковы праект новай Канстытуцыі будзе папярэдне апублікаваны, каб грамадзяне змаглі азнаёміцца з прапанаванымі зменамі. Таму чытайце газеты, глядзiце тэлебачанне і слухайце радыё. І кожны з вас зробіць свой выбар. Спадзяюся, ён будзе правільным і дэмакратычным.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы