Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Якія планы ў новым навучальным годзе? Даведаліся ў начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

01.09.2021

Пачаўся новы навучальны год.

Ад таго, як ён будзе арганізаваны, шмат у чым залежыць і якасць ведаў, і далейшы шлях вучняў і настаўнікаў.

Начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Карповіч у нашым інтэрв'ю дае адказы на некаторыя актуальныя пытанні.

- Алена Алегаўна, у складзе дэлегацыі нашага раёна Вы прымалі ўдзел у Рэспубліканскім педсавеце, дзе выступаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Наколькі актуальным быў яго выступ?

- Аляксандр Лукашэнка надаў асаблівую ўвагу тэмам дзяржаўнай палітыкі ў школе, статусу настаўніка, узаемадзеянню школы і бацькоў. Кіраўнік дзяржавы акрэсліў ключавыя напрамкі развіцця сістэмы адукацыі - фарміраванне высокамаральнай асобы, якая валодае развітым пачуццём патрыятызму, адказнасці за свой лёс і лёс краіны. Уразіла і сама атмасфера Рэспубліканскага педсавета, дзе прадстаўнікі розных рэгіёнаў размаўлялі, дзяліліся вопытам і карыснымі напрацоўкамі. Імпануе, што рэфармаванне сістэмы адукацыі прайшло плаўна, прычым будуць захаваны лепшыя традыцыі савецкай школы. Дзяржаўная падтрымка, роўны доступ да адукацыі - усё гэта застанецца непарушным. Захацелася яшчэ больш актыўна працаваць, ствараць, укараняць новыя формы работы.

- Таксама напярэдадні навучальнага года традыцыйна прайшла і абласная педагагічная канферэнцыя. Хто прымаў удзел ад сістэмы адукацыі Капыльшчыны?

- Канферэнцыя педагагічных работнікаў сталічнай вобласці «Адзінства, грамадзянскасць, патрыятызм - ключавы рэсурс развіцця адукацыі Міншчыны» прайшла ў Нясвіжы. Перш за ўсё адзначу, што ў гэты дзень Ганаровай граматай Мінаблвыканкама быў узнагароджаны настаўнік Каменскага КПК д/с-СШ Ігар Крэпскi. Таксама ў працы канферэнцыі прымалі ўдзел старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Крэпская, галоўны спецыяліст упраўлення Ганна Механiкава, дырэктара: гімназіі - Тамара Місько, СШ № 3 г. Капыля - Вадзім Салавей, Цімкавіцкай СШ - Наталля Дубовік, Каменскага КПК д/с-СШ - Галіна Васілевіч, Капыльскага дзяржаўнага каледжа - Анатоль Пяткевіч і малады спецыяліст настаўнік фізічнай культуры і здароўя Лясноўскай СШ Дзмітрый Давідовіч.

- Што прадстаўляе сістэма адукацыі Капыльшчыны сёння?

- Сетка ўстаноў адукацыі, спорту і турызму налічвае 43 установы. З 1 верасня 2021 года ліквідуецца Смоліцкі КПК д/с-БШ. Настаўнікі і хлопцы перайшлі ў Жыліхаўскі і Бучацінскі КПК д/с-СШ. А ўсяго ў раёне за парты сядуць 2646 хлопчыкаў і дзяўчынак.

- Алена Алегаўна, якія навучальныя вынікі за мінулы год?

- Калі казаць пра вынікі мінулага навучальнага года, то варта адзначыць, што сярэдні бал паспяховасці склаў 7,2. Стабільны працэнт ахопу навучэнцаў факультатыўнымі заняткамі - 99,8%. Вынікі выніковай атэстацыі паказваюць, што ў цэлым якасць адукацыі выпускнікоў павышаецца. Назіраецца стабільная станоўчая дынаміка па колькасці выпускнікоў, якія здалі экзамены на высокім і дастатковым узроўнях па завяршэнні навучання і выхавання на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

- Якія вынікі варты асаблівай адзнакі?

- Выпускніца СШ № 2 г. Капыля Дар'я Гірко стала ўладальнікам 100- бальнага сертыфіката па рускай мове (настаўнік Н.А. Скрыпiнская). І яшчэ адна выпускніца гімназіі Зарына Коршук атрымала 100-бальны сертыфікат за перамогу на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Беларуская мова і літаратура» (настаўнік - заўчасна пайшоўшая Лазоўская Л.У.). Сем выпускнікоў з гімназіі, СШ № 2 і СШ № 3 г. Капыля паказалі годныя вынікі пры здачы ЦТ, выканаўшы заданні на 90 балаў і вышэй.

– Калі казаць аб адзнаках, якія змены чакаюцца ў гэтым годзе?

- З 1 верасня змяняюцца некаторыя аспекты правядзення атэстацыі навучэнцаў. Гэта прапісана ў Пастанове Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь №170 ад 11.08.2021 г. Бягучая атэстацыя навучэнцаў праводзіцца на навучальных занятках з выстаўленнем адзнак. Адзнакі за чвэрць выстаўляюцца пры наяўнасці не менш за тры адзнакi (акрамя прадметаў, якія стаяць у раскладзе адзін раз у тыдзень). Па вучэбных прадметах, па якіх прадугледжана бягучая атэстацыя ў пісьмовай або практычнай форме, адзнакі за чвэрць выстаўляюцца пры наяўнасці не менш за адну па выніках бягучай атэстацыі ў пісьмовай або практычнай форме. Чацвяртная адзнака выстаўляецца як сярэдняе арыфметычнае бягучых адзнак з прымяненнем правілаў матэматычнага акруглення. А гадавая - як сярэдняе арыфметычнае за чвэрць з прымяненнем правілаў матэматычнага акруглення.

- З гэтага года ўводзіцца такая пасада, як кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню. Чым будзе займацца гэты спецыяліст?

- Асноўныя напрамкі дзейнасці - патрыятычнае выхаванне, каардынацыя працы па арганізацыі дапрызыўнай падрыхтоўкі, у тым ліку ўзаемадзеянне з камандзірамі вайсковых частак, падраздзяленняў, начальнікамі факультэтаў ваенных кафедр, ажыццяўленне кантролю патрабаванняў па ахове працы, правілаў пажарнай бяспекі. Таксама кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню акрамя выканання сваіх службовых абавязкаў можа весці навучальныя заняткі па прадмеце «Дапрызыўная медыцынская падрыхтоўка» ў 10-11-х класах, праводзіць вучэбна-палявыя зборы ў 10-х класах, выкладаць прадмет «Асновы бяспекі жыццядзейнасці». Акрамя таго, такі спецыяліст зможа праводзіць факультатыўныя заняткі ваенна-патрыятычнай накіраванасці, праграмы якіх ужо зацверджаны.

Дыяна ТКАЧЭНКА

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы