Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльшчына вітае шаноўных гасцей

04.09.2021

Гэты доўгачаканы дзень наступіў.

У нашым старажытным прыгожым гарадку сабраліся ўдзельнікі і госці XXVIII Дня беларускага пісьменства. Вабіць наш край сваёй багатай гісторыяй, духоўнымі традыцыямі, цудоўнай прыродай.

У канцэпцыю мерапрыемства пакладзена тэма Года народнага адзінства, якая стане неад’емнай часткай свята як на ўзроўні твораў, кніг, так і на ўзроўні прэзентаваных праектаў. Пра тое, як горад і раён рыхтаваліся да свята, прывітальныя словы гасцям — у гутарцы са старшынёй Капыльскага райвыканкама Сяргеем ПІЛІШЧЫКАМ.

— Сяргей Міхайлавіч, давайце адзначым самыя адметныя пераўтварэнні ў раёне пры падрыхтоўцы да свята.

— Вядома, што Капыль у верасні стане сталіцай адразу двух маштабных святаў — Дня беларускага пісьменства і абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2021». Упэўнены, яны пройдуць на самым высокім узроўні. Рыхтавацца да іх пачалі яшчэ ў мінулым годзе.

Каб годна сустрэць гасцей, выкананы велізарны аб’ём работ. Шмат зроблена па добраўпарадкаванні. Напрыклад, у горадзе заасфальтавана 28 дарог, 17 завулкаў, чатыры прыпыначныя пункты. Для прыёму шматлікай колькасці транспарту з’явіліся новыя аўтастаянкі каля дзіцячага сада № 6, каля цэнтральнай раённай бальніцы, сучасны выгляд набыла стаянка на тэрыторыі аўтастанцыі. Не пакінуты па-за ўвагай і жылыя дамы, прыдамавыя тэрыторыі. На чатырох аб’ектах праведзены капітальны рамонт, на 27 — бягучы, у дварах з’явіліся дзіцячыя пляцоўкі, малыя архітэктурныя формы. Новы выгляд набылі будынкі райвыканкама, інтэрната ЖКГ, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі (абсталяваны Цэнтр бяспекі), Дзіцячай школы мастацтваў, ДТСААФ. Адноўлены: плошча ў цэнтры з гандлёвымі радамі, будынак былога аддзялення ДАІ, кропкі грамадскага харчавання і магазіны (аформлены ў сучасным дызайне з заменай абсталявання, мэблі). Пасля рамонту больш высокаму ўзроўню сталі адпавядаць нумары ў нашай гасцініцы. Адметнасцю горада сталі тэматычныя графіці на сценах дамоў.

— Вядома, што шмат увагі нададзена аб’ектам сацыяльнай сферы, у тым ліку і для баўлення вольнага часу капылян.

— Безумоўна, унутры і звонку змяніўся раённы цэнтр культуры: створаны ўмовы для правядзення мерапрыемстваў рознага ўзроўню, перад ім з’явілася вялікая пляцоўка, а побач — інтэрактыўная Алея пісьменнікаў — ураджэнцаў Капыльшчыны. На ўездзе ў горад устаноўлена Алея гербаў гарадоў, якія прымалі свята беларускага пісьменства да гэтага часу. Упэўнены, будзе запатрабавана ў моладзі і дзіцячая бібліятэка з функцыянальнай відэазалай з аб’ёмным гукам. Аб’ект прызначаны далучыць больш дзяцей і да друкаванага слова, бо Капыльшчына дала краіне і свету столькі выдатных пісьменнікаў. Набылі новы выгляд раённы краязнаўчы музей, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, школы і гімназія Капыля, некаторыя аддзяленні і галоўны корпус цэнтральнай раённай бальніцы, будынак участка паштовай сувязі. Абсталявана скейт-пляцоўка, з якой па аснашчэнні (у Мінскай вобласці) можа канкурыраваць толькі падобны аб’ект у Салігорску.

— А як жа ішла падрыхтоўка ў сельскіх населеных пунктах?

— Яны таксама не засталіся ўбаку. Праз многія з іх да нас будуць ехаць госці. Добраўпарадкаваны  тэрыторыі каля сельвыканкамаў, адміні-страцыйных будынкаў сельгас-прадпрыемстваў, устаноў сацыяльнай сферы, праведзены рамонты ў іх, а таксама некаторых дарог, устаноўлены архітэктурныя аб’екты. А вось жыхары аграгарадка Мажа атрымалі цудоўны падарунак да свята: зараз яны падключаны да цэнтральнага водазабеспячэння Капыля, у іх з’явілася магчымасць карыстацца вадой, што адпавядае неабходным стандартам.

— Хто выконваў усе гэтыя работы?

— Усе работы праводзіліся на ўмовах аб’яўленых тэндараў. Таму ўдзел у іх прымалі будаўнічыя арганізацыі з усёй Беларусі. Вядома ж, асноўны цяжар лёг на нашы прадпрыемствы: ДРБУ № 124, ЖКГ, РБУ, энергасэрвіс, ПМК-11, лясгас, прыватныя прадпрыемствы і інш. А самае галоўнае, што пасля святаў усе гэтыя выгоды застануцца людзям. Яны іх заслужылі.

— Сяргей Міхайлавіч, і напрыканцы Ваша прывітальнае слова да ўдзельнікаў і гасцей свята.

— Думаю, Дзень беларускага пісьменства адкрые многім яшчэ адзін самабытны куток Беларусі — Капыльшчыну, дзе гасцям заўсёды рады. Гэта свята, якое праходзіць у Год народнага адзінства, сапраўды яднае нас, беларусаў, увагай да такіх спрадвечных сімвалаў духоўнага жыцця, як кніга і слова. У слове захаваны наша шматвекавая гісторыя, наша народная мудрасць, наша культура. І гэта слова мы павінны зберагчы і пакінуць сваім нашчадкам.

Унікальнасць Дня беларускага пісьменства заключаецца ў тым, што кожны год свята мяняе прапіску сваёй сталіцы. Ва ўсіх гэтых гарадах на доўгія гады засталіся не толькі яркія ўспаміны пра веліч слова, але і шматлікія адноўленыя аб’екты культуры, сацыяльнай сферы, помнікі дойлідства, якія мацуюць нашу гістарычную спадчыну, робяць наша жыццё духоўна напоўненым і асэнсаваным.

Гутарыў Сяргей КОЗЕЛ

Источник http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы