Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Пераможцаў раённага конкурсу творчых работ і малюнкаў узнагародзіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі

07.09.2021
Пераможцаў раённага конкурсу творчых работ і малюнкаў “Малая радзіма вялікіх людзей” узнагародзіў намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка.

У намінацыі “Выяўленчае мастацтва” каштоўныя падарункі атрымалі: Ганна Краўцова і Аляксандра Смаль з Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў, Аляксей Бучык з сярэдняй школы №3 г. Капыля, Настасся Пісарэнка з Цімкавіцкай сярэдняй школы імя Кузьмы Чорнага.

На пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры была магчымасць пазнаёміцца з малюнкамі, прысвечанымі родным мясцінам, і ілюстрацыямі па матывах вядомых мастацкіх твораў.

Дарэчы, да Дня беларускага пісьменства рыхтавалася і іншая таленавітая моладзь: актыўныя чытальнікі Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі, навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна і дзіцячых школ мастацтваў.

Напісаны вершы, сачыненні, эсэ, прысвечаныя жыццю і творчасці паэтаў і пісьменнікаў Капыльшчыны, падрыхтаваны відэаролікі па творах знакамітых землякоў, яшчэ раз выразна перачытаны вершы і апавяданні.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Дзіяны ТКАЧЭНКІ

Источник http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы