Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Афіцыйнае адкрыццё XXVІІІ Дня беларускага пісьменства на галоўнай сцэне свята

07.09.2021

Намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка зачытаў прывітанне гасцям Дня беларускага пісьменства, накіраванае Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі адзначыў, што сёлета, у Год народнага адзінства, свята праводзіцца на прыгожай Капыльшчыне, дзе нарадзіліся многія вядомыя дзеячы Беларусі. «Дзякуючы нашым славутым класікам і новаму пакаленню таленавітай і патрыятычнай моладзі мы зберагаем гістарычную памяць беларускага народа, усталёўваем у грамадстве яго галоўныя каштоўнасці — сумленнасць, справядлівасць, талерантнасць, павагу да чалавека працы і вялікую любоў да роднай зямлі. Сапраўднае, адказнае і сумленнае роднае слова - залог кансалідацыі грамадства, на падмурку якога мы зможам і надалей паспяхова будаваць незалежную, моцную і квітнеючую краіну», — гаворыцца ў прывітанні.

Са сказанымі на дарогу словамі выступілі старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Гасцей вітае Аляксандр Турчын

Мітрапаліт Веніямін вітае ўдзельнікаў свята

Несумненна, кульмінацыяй свята стала ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі за творы, напісаныя ў 2020 годзе. Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца міністэрствы інфармацыі, культуры, адукацыі, а таксама Саюз пісьменнікаў Беларусі. Узнагароды лаўрэатам перадалі міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, пісьменнік Мікалай Чаргінец.

— Беларуская пісьменнасць прайшла вялікі гістарычны шлях, — адзначыў у прывітальным слове Уладзімір Пярцоў. - Упэўнены, што дзякуючы гэтаму конкурсу ў Беларусі будуць нараджацца новыя пісьменнікі і новыя творы, якія дапамогуць шанаваць нашу гісторыю, захаваць усё тое, што зроблена і будаваць тую самую квітнеючую, моцную і незалежную Беларусь.

- Сёння, на Дні беларускага пісьменства, пісьменнікі падводзяць вынікі сваёй працы, — звярнуўся да прысутных Мікалай Чаргінец. - Беларуская кніга, сапраўды, стала здабыткам нашага народа. Прыемна, што ў шэрагі пісьменнікаў прыходзяць новыя цікавыя творцы.

Такім чынам, пераможцам у намінацыі «Найлепшы твор (зборнік твораў) паэзіі» стаў Віктар Шніп за зборнік «Белае, чорнае і залатое», а ў намінацыі «Найлепшы твор прозы» за кнігу «Парыж, Эйфелева вежа і...» - Віктар Праўдзін.

У намінацыі літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства адзначана кніга Аляксандра Карлюкевіча «Пухавіччына. Літаратурнае гняздо Беларусі», а лепшымі публіцыстычнымі творамі названы кнігі «Дыскрэтны падыход да назірання жыцця», «Мой фізмат» (серыя «Люстэрка лёсу») Аляксандра Радзькова. У намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» перамагла Валянціна Палiканiна са сваёй кнігай «Усіх мацней дабрыня». Лепшым дэбютантам стала Кацярына Стройлава з кнігай «Насустрач Каханню».

Пераможцы Нацыянальнай літаратурнай прэміі

Наступнай сталіцай Дня пісьменства стане горад Добруш Гомельскай вобласці. Эстафету старшыні Добрушскага райвыканкама Дзмітрыю Козелу перадаў старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык.

У сваю чаргу кіраўнік Добрушскага раёна падзякаваў за аказаны гонар і запрасіў усіх беларусаў у 2022 годзе прыехаць да іх на Дзень беларускага пісьменства. Дарэчы, гэта беларускі горад з італьянскім адценнем, горад рэк і мастоў — у гэтым яго веліч. Яго смела можна назваць «беларускай Венецыяй» , бо паселішча першапачаткова было ўтворана на астравах. Акрамя гэтага, Добрушчына з'яўляецца радзімай многіх вядомых за межамі нашай краіны людзей: народнага пісьменніка БССР I. П. Шамякіна, мастака А. М. Шаўчэнкi, кінарэжысёра Н. А. Калініна, палітычнага дзеяча Т. Я. Кісялёва, палітыка і эканаміста А. і. Вольскага і многіх іншых.

Добры настрой сваімі яркімі музычнымі нумарамі капылянам і гасцям горада ў гэты дзень дарылі творчыя калектывы і вядомыя зоркі беларускай эстрады.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы