Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

11 верасня ў Капылі адбудзецца экстрэмальная гонка «Kopyl Race»

08.09.2021

Гонка будзе цікавай і адначасова цяжкай.

У гэты раз арганізатары павялічылі даўжыню раллі – цяпер яна каля двух кіламетраў. Снапоў з сенам на раллі будзе 15 штук, што ўскладняе і робіць яе больш прывабнай. Таксама з'явяцца гразевыя і водныя перашкоды. На вельмі крутой Замкавай гары будзе два ўздымы, якія трэба пераадолець на карачках. Розныя выпрабаванні чакаюць удзельнікаў: іх чакае пераадоленне шчытоў, кантоўка шын, перанос цяжараў і г. д.

Праграму рэспубліканскіх лёгкаатлетычных спаборніцтваў складаюць спаборніцтвы ў індывідуальным трэйлавым бегу. На дыстанцыі 10 км з перашкодамі сваю цягавітасць спартсмены прадэманструюць ад 40 гадоў і малодшай і ад 41 года і старэй. Хлапчукоў і дзяўчынак ад 8 да 13 гадоў чакае траса з перашкодамі ў 1,5 км.

У рамках «Kopyl Race» пройдзе таксама раённае спартыўна-аздараўленчае свята «Дзень бегу». Прадугледжаны дзіцячы забег: дыстанцыю 400 метраў з перашкодамі пераадолеюць маленькія капыляне ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў, а таксама сямейны забег на дыстанцыі 1,5 км.

Старт і фініш - на стадыёне Капыльскага раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў у 10.20, пачатак - у 10.30.

Улічваючы складанасць экстрэмальнай гонкі, неабходна адпаведная падрыхтоўка. Ацаніце свае сілы і магчымасці перад прыняццем рашэння аб удзеле ў дадзеных спаборніцтвах.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Рэгламент экстрэмальных гонак «Kopyl - Race»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы