Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыль у чаканні абласных «Дажынак»

10.09.2021

Бліц-апытанне

Зусім нядаўна наш горад годна прыняў Дзень беларускага пісьменства. Абноўленыя фасады будынкаў, чыстыя вуліцы, адрамантаваныя дарогі і тратуары - вынік працы па падрыхтоўцы Капыля не толькі да свята слова, але і да абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2021», які адбудзецца 18 верасня.

Мы спыталі ў нашых чытачоў, якое ж іх уражанне ад таго, што горад атрымаў права сустракаць хлебаробаў вобласці, і ад новага аблічча райцэнтра.

Сяргей Пяцігорац, механізатар ААТ «Ціміразеўскі»:

- Я вельмі рады, што наш старажытны горад стаў сталіцай такіх важных падзей. Бо мне, як неаднаразоваму ўдзельніку рэспубліканскіх «Дажынак», ёсць з чым параўнаць. Капыль ані не саступае па падрыхтоўцы і сваёй прыгажосці тым гарадам, якія таксама прымалі гасцей з усёй краіны. За такі непрацяглы час горад не страціў сваёй гістарычнай разыначкі, але і стаў больш сучасным. Усюды чысціня і парадак. Галоўнае - захаваць і прымножыць гэту прыгажосць. Гасцям, якія прыедуць на «Дажынкі», я думаю, наш горад спадабаецца.

Юрый Зяньковіч, галоўны аграном ААТ «Семежава»:

- Я, як прадстаўнік аграрнай дынастыі, яшчэ летась з радасцю ўспрыняў навіну аб тым, што Капыль стане сталіцай абласных «Дажынак-2021». Хлебаробы і нашай гаспадаркі ўнеслі важкі ўклад у каравай раёна. Вельмі прыкметна Капыль змяніўся за гэты год. Прыемна, што ў нашым горадзе пройдзе такі фестываль, дзе прадстаўнікі ўсіх раёнаў Міншчыны ўбачаць, у якім цудоўным месцы мы жывём, колькі сіл і рэсурсаў укладзена ў абнаўленне. Бо ўсе новаўвядзенні, камфортныя ўмовы ствараліся для людзей, якія абавязаны іх захаваць.

Старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Апраніч віншуе Мікалая Бабко

Мікалай Бабко, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Жыліхаўскага ВПК д/с-СШ:

– Улетку, падчас свайго працоўнага адпачынку, я працаваў на зернесушыльным комплексе ў ААТ «Жыліхава», таму з упэўненасцю магу сказаць, што «Дажынкі» - гэта і маё свята. З задавальненнем адзначу: дзякуючы правядзенню такіх маштабных святаў Капыль вельмі змяніўся. І не памылюся, калі скажу, што ўсе мы, жыхары Капыльшчыны, вельмі рады сустракаць свята на тэрыторыі свайго раёна, вельмі рады таму, што да нас зноў прыедуць шматлікія госці.

Падрыхтавалі Сяргей КОЗЕЛ і Дзіяна Ткачэнка

крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы