Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На мемарыяльным комплексе «Курган Славы» ўшаноўвалі лепшых ратавальнікаў цэнтральнага рэгіёна. Сярод іх - капыляне

13.09.2021

На мемарыяльным комплексе «Курган Славы» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, дзе ўшаноўвалі лепшых ратавальнікаў цэнтральнага рэгіёна.

Тут прынялі ўдзел старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Вадзім Сіняўскі і пажарныя вобласці. Не абышлося мерапрыемства і без капылян: на сустрэчы прысутнічалі і некаторыя супрацоўнікі Капыльскага РАНС на чале з начальнікам Віталём Буняком.

25 аўтацыстэрн новага ўзору, вырабленых на шасі айчынных аўтамабіляў МАЗ беларускім прадпрыемствам «Пажснаб», а таксама 3 легкавыя аўтамабілі Geely Atlas, набытых за сродкі Мiнаблвыканкама, былі ўручаны ратавальнікам.

Ва ўрачыстай абстаноўцы заахвоцілі ганаровымі граматамі і падзякамі лепшых супрацоўнікаў МНС, сярод іх і наш зямляк Аляксандр Чаркас, начальнік варты ПАВЧ № 1 г.Капыля. Ён атрымаў грамату за дасягненні высокіх вынікаў у службе, праяўлены прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў. Пажарная аўтацыстэрна МАЗ дасталася таксама нашаму раёну - яна накіравана ў ПАВЧ № 2 аг. Цімкавічы. Пазадарожнік Geely перададзены ў Капыльскі райаддзел у службовае карыстанне.

Павел Шэін

Фота mlyn.by

крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы