Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Генпракуратура: карта спаленых вёсак па меры збору новых доказаў будзе карэктавацца

16.09.2021

Карта спаленых вёсак па меры збору новых доказаў будзе карэктавацца, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генеральнай пракуратуры.

Апублікаванне на афіцыйным сайце Генеральнай пракуратуры інфармацыі аб спаленых фашыстамі і іх памагатымі беларускіх населеных пунктах у гады нямецкай акупацыі прыцягнула павышаную ўвагу і выклікала цікавасць грамадскасці да трагічных старонак гісторыі роднага краю.

У сувязі з гэтым у наглядным органе растлумачылі, што Нацыянальнае кадастравае агенцтва працягвае працу па напаўненні Публічнай кадастравай карты прасторавым пластом з інфармацыяй пра месцазнаходжанне спаленых вёсак. У першую чаргу ўносяцца дадзеныя пра раней невядомыя населеныя пункты. Пры гэтым праводзіцца карпатлівая праца па супастаўленні розных гістарычных карт для канкрэтызацыі лакацыі кожнай знішчанай вёскі.

Звесткі паступаюць з архіўных дакументаў і допытаў, па выніках аглядаў месцаў здарэнняў і раскопак у рамках расследавання Генпракуратурай крымінальнай справы аб генацыдзе.

Мэта праекта - наглядны малюнак на сучаснай карце Беларусі маштабу злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых.

Пасля вываду графічнай інфармацыі аб спаленых вёсках на асобных рэсурсах інтэрнэту з'явіліся матэрыялы, у якіх вялася гаворка аб недакладнасці названых звестак, непаўнаце пласта, недакладнасцях, звязаных з колькасцю дамоў у даваенны і пасляваенны перыяды ў канкрэтных вёсках і загінуўшых жыхароў, а таксама аб іншых інсінуацыях на чалавечым горы і нацыянальнай трагедыі.

«Генеральная пракуратура мяркуе неабходным адзначыць, што папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе да цяперашняга часу не завершана - трэба будзе правесцi вялікі аб'ём работ па ўстанаўленні ўсіх фактаў злачынстваў нацыстаў і іх памагатых на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Па меры збору новых доказаў карта будзе карэктавацца», - гаворыцца ў паведамленні нагляднага органа.

Пры гэтым усіх грамадзян, якія маюць звесткі аб спаленых і знішчаных населеных пунктах, просяць паведамляць у Генеральную пракуратуру аб наяўнасці, на іх думку, недакладнасцяў у пласце Публічнай кадастравай карты. Кожны довад будзе вывучаны і правераны.

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы