Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капылі разам з абласнымі прайшлі і раённыя «Дажынкі»

27.09.2021

«Дажынкі» – самае галоўнае свята ў календары аграрыяў. Спрадвеку прынята адзначаць гэты дзень маштабна, з вялікім размахам.

Тым больш, калі яно супадае з абласным святам працаўнікоў вёскі.

У гонар лепшых хлебаробаў уборачнай кампаніі 2021 года Капыльшчыны была праведзена ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання, у іх адрас гучалі нумары канцэрта мастацкай самадзейнасці. Працаўнікі кожнага з сельгаспрадпрыемстваў прадставілі свае імправізаваныя падвор’і караваі, якія сімвалізавалі пачэсны ўклад у агульны капыльскі намалот новага ўраджаю. Дарэчы, у гэтым годзе валавы збор збожжавых і зернебабовых склаў каля 133 тысяч тон.

— «Дажынкі» – гэта не толькі галоўнае свята ўдзельнікаў уборачнай кампаніі, працаўнікоў аграпрамысловага комплексу. Гэта падзея аб’ядноўвае прадстаўнікоў усіх галін народнай гаспадаркі, даючы магчымасць кожнаму далучыцца да традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, — адзначыў першы намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Ракевіч падчас прыняцця каравая з мукі новага ўраджаю. — Мы ўдзячны за працу лепшым прадстаўнікам сельскагаспадарчых арганізацый раёна.

Змяніўшы рабочую форму на салідныя касцюмы з гальштукамі і яркія ўборы, лідары жніва прымалі заслужаныя ўзнагароды.

Шчырыя словы падзякі за плённую працу на адрас самых руплівых аграрыяў разам з Віталем Ракевічам выказалі Міхаіл Бода – старшыня Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, ІрынаСцяпура — старшыня раённага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, ЛюдмілаКамёнка – старшыня раённага Савета ветэранаў.

Назавём імёны толькі абсалютных лідараў. Пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказачыкаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур сярод сельскагаспадарчых  арганізацый  раёна першае прызавое месца прысуджана УП «ПІК-Лясное» (дырэктар Леанід Буцэвіч).  Сярод  галоўных аграномаў Дыпломам  раённага выканаўчага камітэта за першае месца ўзнагароджаны  намеснік дырэктара па расліннаводстве гэтага ж сельгаспрадпрыемства Леанід Новік. Ігар  Зянько, намеснік дырэктара па механізацыі ААТ «Старыца-Агра» адзначаны сярод галоўных інжынераў.

Сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў лепшым прызнаны пад кіраўніцтвам Сяргея Клочкі з УП «ПІК-Лясное». У ліку лепшых вадзіцелеў у раённым спаборніцтве пераможцам вызначаны Іван Галубовіч з ААТ «Капыльскае». Першае месца сярод маладзёжных экіпажаў заняў Мікалай Галушка з ААТ «Капыльскае», а сярод вадзіцеляў Віктар  Мысліцкі з ААТ «Старыца-Агра».

Пераможцамі ў раённым спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў сярод звенняў аператараў збожжасушыльных установак стала звяно з ААТ «Піянер-Агра» у складзе Тараса Жанчака, Кірыла Апанасчыка, Яўгена Здановіча і Мікалая Здановіча.

За вялікі асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці  і дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю ўзнагароды ўручаны шэрагу працаўнікоў ад абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў, структурных падраздзяленняў прафсаюза аграпрамысловага комплексу, раённага Савета ветэранаў.

Па традыцыі адбылася перадача дажыначнага снапа той гаспадарцы, дзе ў наступным годзе пройдуць раённыя «Дажынкі». Такога гонару ўдастоена УП «ПІК-Лясное».

Сяргей КОЗЕЛ

Источник http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы