Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капылі ўручалі прэміі і трактары

27.09.2021

На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы «Дажынак-2021» адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння першых прэмій пераможцам абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю гэтага года.

Віншавальны адрас ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі аграрыям Міншчыны зачытаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой. Ён жа ўручыў падзяку Прэзідэнта старшыні Мінаблвыканкама Аляксандру Турчыну за перамогу сярод абласцей краіны па выніках спаборніцтва.

Прыемна адзначыць, што сярод узнагароджаных ёсць шэраг нашых землякоў. Так, граматы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь удастоены старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык. Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны дырэктар філіяла «Вялікая Раёўка» Іван Дамашэвіч і дырэктар ААТ «Капыльскае» Дзмітрый Палевікоў.

Падзякай старшыні аблвыканкама - дырэктар ААТ «Семежава» Сяргей Цыганкоў. Грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання з рук міністра атрымаў дырэктар ААТ «Піянер-Агра» Аляксандр Лагіш. Па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу па землекарыстанні высокай культуры Дыпломам Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь з уручэннем трактара адзначаны Капыльскі вопытны лясгас.

Яшчэ адзін трактар ад Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь уручаны Капыльскаму райаграсэрвісу.

Па традыцыі была абвешчаная сталіца «Дажынак» наступнага года. Эстафету прыме г. Стоўбцы.

Сяргей Козел

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы