Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Прафілактычная акцыя «Старасць без гвалту» прайшла на Капыльшчыне

05.10.2021

У рамках прафілактычнай акцыі «Старасць без гвалту» Капыльскі РК ГА «БРСМ» сумесна з валанцёрамі «Добрае сэрца» раздавалі жыхарам горада флаеры, для таго каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем гвалту ў дачыненні да пажылых грамадзян.

Валанцёры ГА «БРСМ» «Добрае сэрца»

- Мы павінны паважаць і шанаваць узрост людзей старэйшага пакалення, - кажа Анастасія Збіруховіч. - Наша задача - растлумачыць грамадзянам неабходнасць садзейнічання дзяржаўным органам, каб паменшыць наступствы ўчыненых правапарушэнняў. Бо старасць не для гвалту, а для мудрасці і спакою.

Пасля Анастасія Збіруховіч сумесна з інспектарам СПiУГ Капыльскага РАНС Таццянай Шастаковай наведалі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Льва Іванавіча Лепеціла з г. Капыля, Марыю Харытонаўну Прыміч з аг. Скабін. А таксама павіншавалі ветэранаў органаў падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Уладзіміра Фёдаравіча Бурму і Сяргея Антонавіча Кулікоўскага з г.Капыля.

Таццяна Шастакова і Анастасія Збіруховіч павіншавалі Марыю Харытонаўну Прыміч

Удзельнікі акцыі цёплымі словамі павіншавалі ветэранаў з Днём пажылых людзей, уручылі кветкі, наглядныя дапаможнікі, а таксама пракансультавалі па пажарнай бяспецы.

Наталля Давыдзенка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы