Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капылі з'явілася Алея славы ветэранаў педагагічнай працы

05.10.2021

Яшчэ адна алея парадуе жыхароў і гасцей нашага горада. Ля будынка Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна абноўлена Алея славы ветэранаў педагагічнай працы.

Напярэдадні святкавання Дня настаўніка райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі разам са старшынямі ветэранскіх арганізацый устаноў адукацыі горада высадзілі туі, якія і працягнуць алею. Як напамін пра гэта, устаноўлена спецыяльная таблічка.

- Гэта алея была закладзена некалькі раней – каментуе старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Крэпская. – Але зараз прыйшоў час яе абнавіць. У гэтым знакавым мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Каменка і лідары першасных ветэранскіх арганізацый школ горада: Тамара Канстанцінаўна Дубовік, Валянціна Васільеўна Данілевіч, Святлана Канстанцінаўна Шыманская, Валянціна Андрэеўна Маліноўская. Пасадзіўшы дрэўца, удзельнікі мерапрыемства адправіліся на чаяванне.

- Мне было вельмі прыемна паўдзельнічаць у мерапрыемстве, якое праходзіла напярэдадні двух важных для мяне свят – Дня настаўніка і Дня пажылых людзей, - дзеліцца ўражаннямі Тамара Канстанцінаўна Дубовік. - Можна сказаць, што высаджвалі дрэўцы мы з піянерскім запалам і настаўніцкім захапленнем. Прыемна было чуць словы віншавання ад Людмілы Каменка, якая падзякавала нам за працу з настаўнікамі, якія выйшлі на заслужаны адпачынак, а таксама ад дырэктара Цэнтра Таццяны Васіленка і метадыста Вольгі Максімені. І асобныя словы падзякі - за тую душэўную атмасферу, якой было напоўнена чаяванне. Але, пасадзіўшы дрэўца, мы не можам забыцца пра яго, таму будзем прыходзіць і назіраць за тым, як яно расце, паліваць і даглядаць.

Дзіяна Ткачэнка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы