Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне прайшла прафілактычная акцыя «Вакцына абараняе – COVID забівае»

05.10.2021

Капыльскі РК ГА «БРСМ» разам з валанцёрамі атрада «Добрае сэрца» правялі прафілактычную акцыю «Вакцына абараняе – COVID забівае».

Жыхарам горада ўручылі тэматычныя флаеры з інфармацыяй аб правілах вакцынацыі і яе неабходнасці. Таксама тым, хто яшчэ не вакцынаваўся, былі прапанаваны ўлёткі з пазначанымі пунктамі, дзе можна вакцынавацца ад COVID – 19. А грамадзянам, якія зрабілі прышчэпку, удзельнікі акцыі дарылі невялікі прэзент. Асаблівая ўвага надавалася пажылым людзям і інвалідам.

05 10 21 15

Валанцёры «Добрае сэрца» раздаюць флаеры

- Наша задача на сёння засцерагчы сябе, сваіх родных і блізкіх ад хваробы – кажа першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Анастасія Збіруховіч. - Калі будзе праведзена імунізацыя ў большай колькасці людзей, тады выпрацуецца імунітэт, што дапаможа спыніць вірус. Таксама любы чалавек, які прышчапіўся, можа падзяліцца гэтай навіной у сацыяльных сетках пад хэштэгамi #стопковид, #привитковид, #япривит, і расказаць усім, чаму ён вырашыў прышчапіцца і чаму гэта так неабходна.

Таксама ўдзельнікі акцыі наведалі адзін з прышчэпачных пунктаў, які размяшчаецца ў Капыльскай ЦРБ. Першага чалавека, які ў гэты дзень прыйшоў вакцынавацца, павіншавалі і ўручылі памятныя падарункі. Гэта апынулася жыхарка г. Мазыра Гомельскай вобласці Вера Бабіна, якая на дадзены момант працуе ў Капылі.

- Мне не абыякавы лёс Радзімы, маё здароўе, таксама родных і блізкіх мне людзей – кажа Вера Міхайлаўна. - Перахварэўшы аднойчы, разумею, наколькі сур'ёзная сітуацыя ў краіне, і наколькі важна прышчэпка, каб мы ўсе заставаліся здаровымі.

Вера Бабіна прыйшла на вакцынацыю

У нядзелю, калі на вуліцы шмат жыхароў і гасцей горада, першы сакратар разам з валанцёрамі наведалі сельскагаспадарчы кірмаш. Усім раздавалі буклеты аб рабоце прышчэпачных пунктаў, распавядалі пра важнасць вакцынацыі.

Хтосці ўжо прышчапіўся, а нехта яшчэ ў роздумах. Толькі ад нас залежыць наша будучыня, наша здароўе. І толькі разам мы зможам перамагчы вірус.

Наталля Давыдзенка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы