Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

5 кастрычніка супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку Капыльскага РАУС адзначаюць сваё прафесійнае свята

05.10.2021

«Прарвемся, опера!» Словы з гэтай вядомай песні як нельга лепш характарызуюць працу супрацоўнікаў крымінальнага вышуку Капыльскага РАУС.

Муж, які пагражаў забойствам жонцы; група асоб, якая ўчыніла крадзяжы з дачных дамоў; падлеткі, якія пашкодзілі бетонны плот; затрыманне злачынцаў па гарачых слядах... для адных — гэта крымінальныя навіны, для іншых - паўсядзённая праца.

Маёр міліцыі Аляксандр Есмантовіч лічыць, што аператыўнік - адна з самых складаных і ў той жа час непублічных прафесій. Пра операў знята шмат фільмаў і серыялаў, аднак яны практычна не адлюстроўваюць рэальную карціну. Ён ведае, пра што кажа, бо больш за пятнаццаць гадоў аддаў службе ў крымінальным вышуку. Пра тое, што жыццё сваё прысвеціць служэнню Радзіме, цвёрда вырашыў у дзевятым класе Семежаўскай СШ. Пасля заканчэння ў 2005 годзе Акадэміі МУС усю службу ў органах унутраных спраў праходзіў выключна ў крымінальным вышуку. Як оперупаўнаважаны абслугоўваў некалькі сельсаветаў: былыя Цімкавіцкі, Браткоўскі, Вялікараеўскі, а цяпер гэта ўсё Цімкавіцкі сельсавет. За гэты час прайшоў шлях ад оперупаўнаважанага да начальніка аддзялення, якім прызначаны ў верасні бягучага года.

- Крымінальны вышук - гэта адмысловая служба Міністэрства ўнутраных спраў, работнікі якой абавязаны сачыць за станам грамадства, спыняць цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, а яшчэ лепш – іх прадухіляць, — кажа Аляксандр Васільевіч. - У бягучым годзе на тэрыторыі раёна па лініі крымінальнага вышуку зарэгістравана 91 злачынства. Гэта на 17,3% менш леташняга паказчыка. Працэнт раскрывальнасці склаў 83,5%, што больш леташняга — 70%.

У асноўным аператыўнікам даводзіцца сутыкацца з крадзяжамі. За дзевяць месяцаў бягучага года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 60 крадзяжоў, па 48 фактах устаноўлены падазраваемыя. Складанасць іх раскрыцця заключаецца ў тым, што яны здзяйсняюцца ва ўмовах невідавочнасці.

— Нядаўна была выяўлена група асоб, здзяйсняўшых крадзяжы на тэрыторыі раёна на працягу дзясятка гадоў, — працягвае Аляксандр Васільевіч. - Яны пранікалі ў дамы грамадзян з мэтай крадзяжу маёмасці. Бралі ўсё, што бачылі: электраінструменты, прадметы хатняга ўжытку, адзенне, пасцельную бялізну, прадукты харчавання, кансерваваную прадукцыю і інш У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў асобы падазраваемых былі ўсталяваны, а частка выкрадзенага канфіскавана ў выніку ператрусаў у фігурантаў справы. Канчатковая прававая ацэнка дзеянням затрыманых будзе дадзена па выніках расследавання, матэрыялы справы зараз знаходзяцца ва УСК Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці.

У статыстыцы злачынстваў ёсць таксама хуліганства, рабаванні, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, махлярства, пагрозы забойствам і іншыя злачынствы. А каб іх раскрыць, супрацоўнік крымінальнага вышуку абавязаны валодаць цэлым шэрагам якасцяў. Самае галоўнае - працавітасць, і каб былі мэта і жаданне працаваць. А яшчэ ён павінен быць сумленным, справядлівым і ўважлівым да людзей. Фізічная сіла, рашучасць і ўменне хутка прымаць рашэнне, аналітычна думаць, рэагаваць імгненна — таксама важныя якасці такога чалавека.

Дарэчы, калектыў аддзялення досыць малады. Узрост супрацоўнікаў - 21-37 гадоў. Аснову складаюць спецыялісты, якія працуюць больш за дзесяць гадоў, адпаведна, маюць дастатковы багаж ведаў і прафесійны вопыт, якія дазваляюць эфектыўна ў ходзе работы на месцы здарэння ўсталёўваць падазраваемых асоб. Цяпер «у страі» пяць операў — Валерый Шалік, Арцём Мароцкі, Уладзіслаў Лазоўскі, Віктар Булат і Уладзіслаў Харужы.

05 10 21 13

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку - Уладзіслаў Харужы, Уладзіслаў Лазоўскі, Віктар Булат, Арцём Мароцкі

- Вядома, служба ў крымінальным вышуку і небяспечная, і цяжкая, - рэзюмуе Аляксандр Есматновіч. - Штодня супрацоўнікі, не лічачыся з асабістым часам, кідаюць усе свае рэсурсы на раскрыццё найнебяспечных спраў. Далёка не кожны адважыцца выбраць для сябе такую складаную прафесію. Усім сваім калегам жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, кар'ернага росту, поспехаў і абавязкова — оперскай удачы. Кожны супрацоўнік вышуку зразумее гэта пажаданне.

Таццяна БОХАН

Крыніца  http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы