Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Урач-тэрапеўт Капыльскай ЦРБ - COVID-19 мяняе сімптомы

06.10.2021

Страта нюху, сухі кашаль і ламата ў цягліцах - яшчэ нядаўна гэтыя сімптомы паказвалі на тое, што, хутчэй за ўсё, чалавек заразіўся кавiдам. Аднак медыкі знайшлі новы нетыповы сімптом, які часта збівае з панталыку — насмарк.

— Сапраўды, як паведамляе ў СМІ кіраўнік прафсаюза фельчараў і работнікаў «хуткай» Расіі Дзмітрый Белякоў, пацыенты з кавiдам не звяртаюцца своечасова да лекара, таму што змяніліся сімптомы на першых этапах лёгка зблытаць з грыпам або ВРВІ, - каментуе ўрач-тэрапеўт (загадчык аддзялення прафілактыкі Капыльскай ЦРБ) Аліна Косач. - Сёння інфекцыя пачала развівацца больш імкліва: пнеўманія ў хворых з'яўляецца на трэці дзень, а не на сёмы, як раней. У заражаных каранавiрусам назіраюцца боль і пяршэнне ў горле, а таксама высокая тэмпература, што робіць COVID-19 падобным на грып. А яшчэ многія пацыенты скардзяцца на страту слыху і галавакружэнне. На думку спецыялістаў, гэта звязана з тым, што каранавiрус паражае цэнтральную нервовую сістэму

Цяпер пры лёгкіх формах захворвання можа быць павышэнне тэмпературы, рыніт, або насмарк, боль у горле, кашаль. Аднак пры больш цяжкай плыні захворвання з'яўляюцца дыхавіца, стамляльнасць, заложанасць у грудной клетцы. Таксама характэрна з'яўленне пнеўманіі, сепсісу або парушэнняў у сістэме згортвання крыві. Яшчэ фіксуюцца млоснасць, ваніты, вадкі стул, скурныя высыпанні. Плюс да ўсяго змянілася і працягласць інкубацыйнага перыяду інфекцыі: цяпер ён у сярэднім складае каля 4-6 дзён.

Намечаны і прыкладны час заканчэння пандэміі: яна працягнецца яшчэ як мінімум год. Усе спецыялісты сыходзяцца ў адзіным меркаванні: пандэмія цалкам скончыцца, толькі калі мінімум 70-80 адсоткаў насельніцтва краін зробяць прышчэпку ад кавiда. ТАК ШТО ЎСЁ Ў НАШЫХ РУКАХ.

Падрыхтавала Дзіяна Ткачэнка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы