Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Залатыя рукі сям'i Мароз з вёскі Канюхі Капыльскага раёна

08.10.2021

Усё часцей сустракаюцца людзі, якія акрамя асноўнай працы, з задавальненнем займаюцца добраўпарадкаваннем прыдамавой тэрыторыі. Героямі нашай рубрыкі гэтым разам стала сям'я Святланы і Віктара Мароз з вёскі Канюхі Капыльскага раёна.

Гаспадаркай і побытам яны займаюцца заўсёды разам, на працу і з працы ўдваіх. Дарэчы Віктар і Святлана працуюць у адну змену санітарамі ў Грозаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце. Любыя захапленні і інтарэсы супадаюць, нібы «на адной хвалі», дзе муж і жонка настолькі добра разумеюць адзін аднаго, што ніякіх дадатковых слоў не трэба.

У гаспадароў двое дзяцей Мікалай і Людміла і чацвёра ўнукаў, якія з велізарным задавальненнем прыязджаюць да бацькоў у дарагія сэрцу месцы, дзе заўсёды ўтульнасць і цяпло.

- Я з дзяцінства не прывык сядзець склаўшы рукі. Мне заўсёды трэба чым-небудзь займацца, – кажа Віктар Мікалаевіч. - Мама і тата прывучылі да працы. Мама працавала ў паляводчай брыгадзе, і я там працаваў. Думаю, што гэта і з'яўляецца тым зернем, дзякуючы якому я сёння захапляюся добраўпарадкаваннем прыдамавой тэрыторыі, а натхненнем для ўсяго гэтага з'яўляецца мая жонка Святлана.

У гаспадароў вялікі ўчастак, на якім размешчаны дзве альтанкі, лазня, розныя лавачкі, мангалы для прыгатавання юхі і, вядома ж, для шашлыка. І ўсё гэта гаспадар зрабіў сваімі рукамі, якія бясспрэчна можна назваць «залатымі».

- Жонка паддасць ідэю, а я заўсёды рады старацца – з усмешкай кажа гаспадар. - Адразу злавіў думку, зразумеў, што можна зрабіць. Пасля выношу прапанову, раюся, як лепш, а потым рэалізую яе. Так вось разам і ўсё робім!

- Ну, а я захапляюся кветкамі, - кажа Святлана Міхайлаўна. - Мая задача - азеляненне тэрыторыі. Мы заўсёды стараемся купляць дэкаратыўныя расліны, яны надаюць нейкую разыначку ўчастку.

У двары ў гаспадароў можна сустрэць вярбу кучаравую, актынідыі, фарзiцыi, спірэi, вейгелы, бружмель, туі і многія іншыя расліны.

- Вярба расце даволі хутка, - кажа гаспадыня. - Пры спрыяльных умовах набірае да аднаго метра вышыні штогод. Улетку крона выглядае вельмі пяшчотнай і ажурнай, а зімой звілістыя парасткі, пакрытыя снегам або інеем, ствараюць абсалютна казачны, чароўны ландшафт. У народзе існуе павер'е, што гэта дрэва выганяе злых духаў і не дапускае да вашага дома людзей з благімі намерамі.

Таксама ў двары размешчаны вадаём, у якім жывуць рыбкі і адно лета пражывала черепашка.

- Каб вада не заквітала, - дае савет Віктар Мікалаевіч – да сажалкі ад даху дома падведзены вадасцёк, і вада ў ім заўсёды абнаўляецца. А калі засуха, дадаем ваду з калодзежа.

Таксама сям'я Мароз вырошчвае персікавае дрэва і ў яго дзіўная гісторыя, як кажуць гаспадары. Вырасла яно зусім выпадкова, спецыяльна яго не садзілі. Знайшлі звычайную костачку, якая прарасла. Муж і жонка не ведалі, што вырасце. Прынеслі дадому і пасадзілі.

- З ім было вельмі шмат прыгод – успамінае Святлана Міхайлаўна. - То яно высахла, потым зноў пачало расцi, то гусі яго з'елі, але зноў жа пачало расці. Пакутавала яно шмат, але потым неяк нечакана запладаносіла, і мы сабралі велізарны ўраджай персікаў.

 08 10 21 17

Вялікі ўраджай персікаў

Як кажа Віктар Мікалаевіч, хаваць персік на зіму не варта, так як ён не баіцца маразоў, кветканосы пераносяць да 7ºС марозу. Калі ён падмярзаў, яго абрэзалі, пасля чаго персік зноўку пускаў галінкі.

Чаго толькі не ўбачыш на градцы гаспадароў! Растуць вялікія і мясістыя памідоры і перцы, морква, капуста, вялікія струкі фасолі і многае іншае.

- Расаду заўсёды вырошчвае Бацька Віктара, - кажа гаспадыня. - А ўжо пасадкай у грунт, вырошчваннем і апрацоўкай займаецца выключна муж. Мяне не падпускае. Мая місія - нарыхтоўваць ураджай на зіму: марыную, закочваю, каб дзяцей было чым пачаставаць, сяброў і гасцей.

Для добрага і высокага ўраджаю, гародніну сям'я апрацоўвае «Экасілам». Ён спрыяе ўмацаванню раслін: павышае супраціўляльнасць паразе шкоднікамі і захворванню грыбковымі, віруснымі і бактэрыяльнымі хваробамі. Тры разы як мінімум ад пачатку першага цвіцення неабходна апрацоўваць гэтым сродкам, раіць Віктар Мікалаевіч.

Увесь час гаспадары плануюць нешта новае, і любы куток на тэрыторыі не застаецца без увагі. А калі нешта дакучае, яны тут жа думаюць над новым ператварэннем пэўнага кутка, які будзе радаваць вочы родных і блізкіх.

Глядзіш з боку і здзіўляешся - дарослыя людзі, а ў душы ўсё яшчэ маладыя: у вачах агонь, энергія, жаданне тварыць. Вар'яцка радуюць і ўражваюць такія людзі, ад наведвання якіх застаецца ўражанне дабра, цяпла і выгоды.

Праект падрыхтавала Наталля Давыдзенка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы