Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Слабадакучынскай СШ прайшла акцыя «Я ганаруся, што я грамадзянін сваёй краіны»

08.10.2021

У школьнай бібліятэцы імя Г. М. Галубовіча ва ўрачыстай абстаноўцы дырэктар школы Валянціна Кандыбовіч уручыла кнігу «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь» навучэнцам, якія атрымалі пашпарты.

У мерапрыемстве прыняў удзел і выступіў намеснік старшыні рэспубліканскага Савета грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў» палкоўнік у адстаўцы Васіль Скрыннікаў. У ходзе сустрэчы былі закрануты наступныя пытанні: героіка-патрыятычнае выхаванне насельніцтва, падрыхтоўка дапрызыўнай моладзі да вайсковай службы, правілы паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы краіны і іншыя.

Напрыканцы Васіль Савельевіч перадаў для папаўнення ў бібліятэцы кутка Беларускага саюза афіцэраў кнігі - «Дзеці за мір», «Зямля не раскажа», «Узяцце Берліна. Перамога!»; часопісы - «Армія» і «Саюзная дзяржава».

Затым дырэктар школы правяла экскурсію па ўстанове адукацыі, азнаёміла госця з макетам кнігі, які быў выраблены педагогамі і навучэнцамі, і прадстаўлены на тэматычнай выставе ў дзень святкавання беларускага пісьменства ў Капылі.

Барыс Дзенісюк,

сябра ГА «Беларускі саюз журналістаў»

крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы