Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскай дзіцячай школе мастацтваў прайшла вакцынацыя

08.10.2021

На Капыльшчыне ўсё больш людзей, якія жадаюць зрабіць прышчэпку ад COVID-19, каб засцерагчы сябе ад магчымага захворвання. Немалаважным з'яўляецца той факт, што ў раёне арганізавана праца пунктаў вакцынавання.

Акрамя стацыянарных працуюць і перасоўныя. Так, у Капыльскай дзіцячай школе мастацтваў прайшла вакцынацыя, дзе жадаючыя змаглі зрабіць прышчэпку. Прыйшлі людзі розных узростаў, аб'яднаных адной мэтай: захаваць здароўе.

Перад правядзеннем вакцынацыі ўсіх прыйшоўшых агледзеў лекар агульнай практыкі Капыльскай ЦРБ Віталь Лукша, а прышчэпку рабіла медсястра агульнай практыкі паліклінікі Капыльскай ЦРБ Святлана Новік. У ліку першых, прышчэпленых – выкладчык ДШМ Наталля Мядзведская.

– Я вельмі доўга думала, рабіць прышчэпку ці не, – расказвае Наталля Міхайлаўна. - У лістападзе мінулага года перахварэла, і ў сувязі з тым, што ў гэтым сезоне людзі ўсё часцей пачалі хварэць, вырашыла вакцынавацца. Працую я з дзецьмі, таму ў першую чаргу засцерагшы сябе, перасцерагаю і навакольных ад магчымай хваробы.

На сёння імунізацыя застаецца самым надзейным спосабам абараніць сябе і блізкіх ад ужо зацягнуўшайся хваробы. Неабходна вакцынаваць як мага больш адсоткаў насельніцтва для таго, каб утаймаваць вірус.

Лекары інфармуюць, што ў першыя два-тры дні пасля прышчэпкі могуць назірацца сімптомы, падобныя на прастуду. У асноўным, лёгкае недамаганне, тэмпература 37,2˚C. У большасці выпадкаў ніякай рэакцыі няма.

Таксама медыкі папярэджваюць пра наступствы самалячэння. Наколькі эфектыўны народныя сродкі, альбо навамодныя пасты аб лячэнні хваробы з сацыяльных сетак, дзе кожны наровіць даць слушныя парады з асабістага вопыту, не ведае ніхто. І, аддаючы перавагу гэтаму віду самалячэння, чалавек у першую чаргу падвяргае сваё жыццё небяспецы. Таму, адчуўшы недамаганне, не трэба губляць каштоўны час, а адразу звяртацца па медыцынскую дапамогу.

Каб данесці важнасць вакцынацыі да насельніцтва, установы аховы здароўя, розныя грамадскія арганізацыі і СМІ інфармуюць і праводзяць прафілактычныя акцыі. Сапраўды, сёння нельга расслабляцца. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, эфектыўна спыніць распаўсюджванне новых штамаў каранавіруса пакуль да канца не ўдаецца. І на цяперашні момант вакцынацыя з'яўляецца самай магутнай зброяй у барацьбе з COVID-19.

Аднак людзі, якія зрабілі прышчэпку, ні ў якім выпадку не павінны расслабляцца. Па-ранейшаму, неабходна выконваць ужо ўсім вядомыя патрабаванні: часта мыць рукі з мылам, апрацоўваць іх антысептычным сродкам; выконваць дыстанцыю і этыкет; весці здаровы лад жыцця; абараняць органы дыхання з дапамогай медыцынскай маскі. І самае галоўнае: заставацца здаровымі і не хварэць!

Наталля Давыдзенка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы